Лоша (прыток Ашмянкі)
рака ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ло́ша — рака ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).
Remove ads
Назва
Назва ракі Лоша балцка-літоўскага паходжання. Рэчкі з такімі назвамі і на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі (у басейнах Сажа, Прыпяці, Дзясны, Бярэзіны)[1].
Як і назвы літоўскіх рэк тыпу Laš-upis, рачная назва Лоша могжа быць звязаная або з літоўскім lašas «кропля», lašėti «капаць», lašmuo «месца ў возеры, дзе ўцякае ці выцякае рэчка», або з літоўскім lašis «ласось», lašėti «блішчэць». Дакладна з першым значэннем звязаная назва літоўскай ракі Lašmuo[2].
Пры гэтым сама балцкая назва ласося вытворная ад значэння «капаць», бо матываваная блішчэннем, стракатасцю — «заплямленасцю» лускі, што мае на сабе чырванавата-карычневыя плямы[3].
Назва Лоша магла значыць як «Ціхаплынная (рака)», так і «Ласасіная (рака)» або нават «Блішчастая (рака)».
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня 55 км[4]. Плошча вадазбору 455 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,34 ‰. Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ваўкоўшчына Ашмянскага раёна, у вярхоўі цячэ па паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша, далей праз невялікія лясныя масівы. Упадае ў Ашмянку на паўднёвы захад ад вёскі Зарэчча Астравецкага раёна. Прытокі — Кавалёўка, Камар, ручай Упель (злева). Даліна да вёскі Лоша невыразная, ніжэй трапецападобная; яе шырыня 200—300 м, паміж аграгарадком Палушы і горадам Астравец — да 1 км. Пойма двухбаковая, пераважная шырыня 100—150 м. Рэчышча на працягу 12 км ад вытоку каналізаванае, на астатнім працягу звілістае. Берагі стромкія, у вярхоўі абрывістыя. У горадзе Астравец сажалка (плошча 0,16 км²), на ўсход ад яго ў маляўнічай мясціне — Янаўскае вадасховішча.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads