Лукойл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лукойл
Remove ads

«Лукойл» — расійскае нафтавае прадпрыемства, заснаванае ў 1991 годзе. Ажыццяўляе здабычу, пастаўку і перапрацоўку сырой нафты, гуртовы і рознічны збыт нафтапрадуктаў, прадуктаў нафтахіміі і звадкаванага газу, наліўных і фасаваных алеяў праз уласныя нафтабазы, заправачныя станцыі і дылерскую сетку.

Хуткія факты «Лукойл», Тып ...
Remove ads

Гісторыя

У лістападзе 1991 года адбылося заснаванне нафтавага канцэрну  (англ.) «Лангепас-Урай-Кагалым-Нафтагаз». 5 красавіка 1993 г. канцэрн ператварылі ў акцыянернае таварыства «Нафтавая кампанія „Лукойл“». Назву складаюць першыя літары назваў сібірскіх гарадоў Лангепас (Ніжневартаўскі раён, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Цюменская вобласць, Уральская федэральная акруга), Урай (Ханты-Мансійская аўт. акр.) i Кагалым (Сургуцкі раён  (англ.), Ханты-Мансійская аўт. акр.), якія ўзніклі побач з нафтарадовішчамі  (англ.) і з’яўляюцца асновай сродкаў вытворчасці, і слова «ойл» (англ.: oil — нафта). У 2005 г. прадпрыемства займала 1-е месца ў Расіі па здабычы і перапрацоўцы нафты. У 2006 г. мела 150 тыс. супрацоўнікаў, займала 2-е месца сярод прыватных прадпрыемстваў свету па пацверджаных запасах нафты, глыбіня нафтаперапрацоўкі складала 77 %. У 2008 г. з’яўлялася найбуйнейшым прыватным нафтагазавым прадпрыемствам у свеце па даказаных запасах сыравіны[4]. У 2009 г. мела 160 тыс. супрацоўнікаў[5].

Remove ads

Беларусь

У 1996 г. прадпрыемства адчыніла сваю рознічную сетку ў Беларусі. У 2005 г. на прадпрыемства прыпадала 11 % імпарту нафты ў краіну. На 23 верасня налічвалася 39 аўтазаправачных станцый  (англ.) (АЗС)[6]. На 2 верасня 2006 г. прадпрыемства мела ў Беларусі звыш 50 аўтазаправак[7]. У канцы снежня 2007 г. — пачатку 2008 г. на АЗС прадпрыемства пад выглядам бензіну А-95 прадаваўся змяшаны з дызельным палівам сурагат, што прыводзіў да паломкі паліўнай сістэмы аўтамабіляў[8]. На 1 верасня 2010 г. мела ў краіне 80 АЗС, 5 нафтабазаў (агульны аб’ём захоўвання — 4 тыс. кубаметраў) і 1600 супрацоўнікаў[9]. У 2012 г. пастаўка нафты склала 4,4 млн тонаў (1,6 млн т. — на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, 2,8 млн т. — на наваполацкі «Нафтан»), 50 % якой накіравалі на давальніцкую перапрацоўку[10].

Remove ads

Зноскі

  1. Consolidated Financial Statements IFRS 12 m 2021Lukoil, 2022. — P. 53. Праверана 2 сакавіка 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q329347'></a>
  2. 2019 Annual ReportЛукойл, 2020. — С. 151. Праверана 13 сакавіка 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q329347'></a>
  3. Годовой отчет Публичного акционерного общества «Нефтяная компания «ЛУКОЙЛ» за 2019 годЛукойл, 2020. — С. 311. Праверана 13 сакавіка 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q329347'></a>
  4. Леанід Тугарын. Лукойл: энергетыка стварэння // Звязда : Газета. — 2 верасня 2006. — № 194—195. — ISSN 1990-763x.
  5. Вячаслаў Будкевіч. У выніку водпуску няякаснага бензіну праз сетку АЗС ЗП «Лукойл-Беларусь» была нанесеная шкода фізічным і юрыдычным асобам. БелаПАН (7 кастрычніка 2008). Праверана 28 студзеня 2017.(недаступная спасылка)
  6. Таццяна Каравянкова. Расійскія нафтавікі просяць манаполію на беларускім рынку(недаступная спасылка). БелаПАН (25 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 28 студзеня 2017.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads