Лускаўніцы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лускаўніцы
Remove ads

Лускаўні́цы (Lepismatidae) — сямейства насякомых атрада шчацінахвостак.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Цела верацёнападобнае, у большасці відаў пакрытае лускавікамі (адсюль назва). Вочы фасетачныя, несудакранальныя. Вусікі доўгія, маюцца 3 членістыя прыдаткі на канцы брушка. Ротавыя органы грызучыя. Бяскрылыя. Хутка бегаюць. Актыўныя ноччу.

Пашырэнне

Апісана каля 190 відаў. Пашыраны пераважна ў краінах з цёплым і гарачым кліматам. Жывуць у лясным подсціле, у шчылінах кары, пад камянямі, у глебе, мурашніках, жылых памяшканнях. На Беларусі найбольш трапляюцца лускаўніца звычайная, або цукровая (Lepisma saccharina) і тэрмобія хатняя (Thermobia domestica).

Асаблівасці біялогіі

Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі падобныя на дарослых насякомых, але 3 заднія сегменты вырастаюць пры чарговых ліньках.

Кормяцца жывёльнымі і расліннымі рэшткамі. Псуюць кнігі, цукар, крухмал, муку.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads