Лучоскія яўрэйскія могілкі

Віцебск From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лучоскія яўрэйскія могілкі — колішнія могілкі ў Віцебску. Размячаліся на броўцы левага берага Дзвіны, паміж ярамі, утворанымі ручаямі. Цяпер месцы могілак пустка, частка якога занята аўтамабільнай стаянкай.

Хуткія факты Лучоскія яўрэйскія могілкі?, Размяшчэнне ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Яўрэйскія могілкі на плане горада 1820-х гадоў

Да канца XIX ст. могілкі па вуліцы Лучоскай (цяпер пр. Чархняхоўскага), на якіх хавалі жыхароў 1-й і 2-й частак горада, аказалася перапоўненым[1].

Thumb
Яўрэйскія могілкі на плане горада 1904 года

На плане Віцебска 1904 года да яўрэйскіх могілак вёў Могілкавы завулак (пасля Яўрэйскі, цяпер 4-я вуліца Чкалава)[2].

З могілкамі звязаны падзеі рэвалюцыі 1905—1907 гадоў. Газета «Віцебскі рабочы» пісала 25 кастрычніка 1940 года[3]:

" 10 тысяч віцяблян хавалі забітых паліцыяй сем таварышаў, сярод якіх былі 16-гадовы Бейля Бернштэйн і 17-гадовы Рафаіл Шэйнін. На Лучоскіх могілках, над свежай магілай ахвяр царызму, спявалі «Варшавянку». "

У 1909 годзе былі адкрытыя новыя Стара-Уланавіцкія яўрэйскія могілкі, пасля чаго пахаванні на Лучоскіх амаль спыніліся[1].

У студзені 1919 года было вырашана закрыць некаторыя гарадскія могілкі. Гэта ініцыятыва зыходзіла, у тым ліку і ад Віцебскай губернскай секцыі па яўрэйскіх нацыянальных справах, якая ў адным з дакументаў пісала пра розныя злоўжыванні, крадзеж, гандаль і нават што, спекуляцыя «ганаровымі месцамі на могілках мае самае шырокае распаўсюджанне» і немагчыма пракантраляваць працу вялікага штата пахавальнай службы[4]. Савецкімі ўладамі былі планава закрытыя трое яўрэйскіх могілак[4].

Аднак паводле слоў вядомага мастака Саламона Гершова[ru], у 1919 тут былі пахаваня ахвяры пагрому, які адбыўся на шклозаводзе ў вёсцы Ноўка (цяпер Гарадоцкі раён)[1].

У лютым 1921 года савецкія ўлады арганізавалі спецыяльную камісію з 12 чалавек, якая агледзела могілкі горада і прыйшла да высновы: многія з іх недагледжаны, у тым ліку і яўрэйскія. Акрамя таго, члены камісіі адмоўна ўспрынялі той факт, што пахаванні праводзіліся ў цэнтры горада[4].

" Неабходна ўсе могілкі ў цэнтры горада закрыць і на іх месцы пасадзіць сады… Такім чынам, будзе сур'ёзна аздароўлены горад, таму што могілкі, калі перастануць на іх хаваць нябожчыкаў ператворацца ў скверы, якіх у Віцебску вельмі мала[4]. "

Яўрэйскія могілкі адлюстраваны на нямецкіх фотаздымках часоў акупацыі горада 1941—1944 гг.

Лучоскія могілкі праіснавалі да 1960-х гадоў[1].

Remove ads

Могілкі і Марк Шагал

Інфармацыю пра тое, што бацькі Марка Шагала былі пахаваны на могілкі ў 2-й частцы Віцебска, пацвярджаецца творчасцю і ўспамінамі самога мастака.

" Туды, да брамы могілак, цягне мяне. Лягчэй за полымя, лягчэй за воблачкі лячу туды, каб выплакацца. Унізе рака, дзесьці ўдалечыні масток, а прама перад мной – пагост, месца вечнага спачыну, магіла.
М. Шагал. «Маё жыццё». 1922 г.
"
Thumb
Марк Шагал. «Брама могілак у Віцебску». 1917. Цэнтр Пампіду, Парыж

Калі ў 1917 годзе Марк Шагал пісаў карціну «Брама могілак», ён, вядома, думаў пра маці, якая памёрла два гады таму. Экспрэсіўныя, жывыя прыёмы пісьма кантрастуюць з нерухомымі і мёртвымі могілкамі за плотам. Брама на карціне мастака адчынена, быццам запрашаючы наведаць месца вечнага спачынку памерлых. Старанна намаляваныя надпісы на браме, у якіх вершы прарока Езекііля пра ўваскрашэнне мёртвых Ез. 37:12: «Таму вымаві прароцтва і скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: вось, я адчыню труны вашыя і выведу вас, народзе Мой, з трунаў вашых і ўвяду вас у зямлю Ізраілевую.»

" Калі некалькі гадоў, на шкоду сваёй працы, я працаваў на карысць грамадства, то не дзеля вас, а дзеля майго горада, дзеля бацькоў, якія спачываюць у гэтай зямлі.
М. Шагал. «Маё жыццё». 1922 г.
"
" Вядома, у мяне няма сіл паехаць туды, дзе я нарадзіўся, – у Віцебск. Але што ж вы хочаце, каб я там убачыў: мае бацькі на могілках, іх магіл больш няма, больш няма помнікаў…
М. Шагал пра адхіленне прапановы паехаць у Віцебск у 1973 г.
"
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads