Луіс Нірэнберг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Луіс Нірэнберг
Remove ads

Луіс Нірэнберг (англ.: Louis Nirenberg; 28 лютага 1925 — 26 студзеня 2020) — амерыканскі матэматык канадскага паходжання, які зрабіў сур’ёзны ўклад у тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў у частковых вытворных, а таксама ў іх прымянення да камплекснага аналізу і геаметрыі.

Хуткія факты Луіс Нірэнберг, Дата нараджэння ...

Луіс Нірэнберг нарадзіўся ў горадзе Гамільтан, Канада, у сям’і настаўніка старажытнаяўрэйскай мовы Зусі Нірэнберга і Біны Кац. Размоўнай мовай у сям’і быў ідыш. З ранняга дзяцінства жыў у Манрэалі. Атрымаў адукацыю бакалаўра ва ўніверсітэце Мак-Гіла, доктарскую ступень атрымаў у Нью-Ёркскім універсітэце. У 1947 годзе пачаў працаваць у Інстытуце матэматычных навук імя Р. Куранта ў Нью-Ёрку.

У 1959 годзе яму была прысуджана прэмія імя М. Бохера, у 1966 годзе і 1975 годзе — стыпендыя Гугенхайма. У 1982 годзе стаў лаўрэатам прэміі Крафарда ў галіне нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў сумесна з Уладзімірам Арнольдам, у 1994 годзе — лаўрэатам прэміі Стыла, у 2010 годзе — прэміі Чэрна. Таксама ў 2010 годзе яму было прысвоена званне доктара навук (Honoris causa) ва Універсітэце Брытанскай Калумбіі. Нірэнберг быў правадзейным членам Амерыканскага матэматычнага таварыства і членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1969).

Remove ads

Зноскі

1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

2. Louis Nirenberg // Brockhaus Enzyklopädie

3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

4. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

5. Národní autority České republiky Праверана 27 лістапада 2024.

6. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.

7. http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
8. http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads