Копысь
гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Копысь[2] — гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, прыстань на левым беразе Дняпра. За 35 км ад Оршы, 2 км ад чыгуначнай станцыі Копысь на лініі Орша—Магілёў, аўтадарогамі злучаны з Оршай і з аўтадарогай Орша—Магілёў. Насельніцтва 600 чал. (2025)[3].
Remove ads
Гісторыя

Упершыню згаданы пад 1059 годам Ніканаўскім летапісам, калі на шляху ў Ноўгарад там памёр епіскап Лука Жыдзята.
З 2-й паловы XIV ст. у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У XIV—XVIII ст. існаваў Копыскі замак. Належаў князям Астрожскім, Радзівілам. У 1597 годзе Крыштаф Радзівіл «Пярун» запісаў фундуш на копыскую царкву Святой Параскевы Пятніцы.[4] Меў магдэбургскае права. У XVII—XIX ст. вядомы вытворчасцю кафлі. На мяжы XVIII—XIX ст. быў цэнтрам хасідызму.
З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр павета. У 1781 годзе Копысі нададзены новы герб. Падчас вайны 1812 года заняты французскімі войскамі, 12.11.1812 года тут праз Дняпро перапраўлялася расійская армія пад камандаваннем М. І. Кутузава. З 1861 года — пазаштатны горад Горацкага павета.
У 1924—1930 гадах цэнтр раёна. З 1930 года ў Аршанскім раёне, з 1938 года гарадскі пасёлак.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудаўнічай прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Цэнтр па вытворчасці мастацкай керамікі.
Славутасці
- Замчышча Пятроўскі Вал — помнік археалогіі
- Пасадскае селішча — помнік археалогіі
Вядомыя асобы
- Валянцін Аляксеевіч Барадуля — беларускі вучоны ў галіне цеплаэнегретыкі, прафесар. Доктар тэхнічных навук (1986).
- Веніямін Блажэнны (1921—1999) — беларускі паэт.
- Пётр Іванавіч Грушэцкі — царкоўны дзеяч; уключаны ў спіс «Новапакутнікі і Спавяданнікі Рускай Праваслаўнай Царквы XX стагоддзя»[14].
- Соф’я Юр’еўна Друкер (1907—1984) — беларуская спявачка, Народная артыстка БССР
- Аляксей Сцяпанавіч Кароль (1945—2015) — беларускі гісторык, палітолаг, галоўны рэдактар газеты «Новы Час».
- Фаня Ісакаўна Кулікова (1906—1998) — савецкі ўсходазнавец. Доктар гістарычных навук. Заслужаны дзеяч навукі РСФСР.
- Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка (нар. 1954) — Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.
- Сямён Сцяпанавіч Навумовіч (нар. 1922) — урач, траўматолаг і артапед, доктар медыцынскіх навук[15].
- Аркадзь Міхайлавіч Стамблер (1898—1941) — савецкі тэатральны дзеяч[16].
- Максім Сямёнаў (мянушка Куцень) — майстар сярэбраных спраў 2-й паловы XVII стагоддзя.
- Фёдар Паўлавіч Урончанка (1779—1852) — міністр фінансаў Расіі пры Мікалаі I.
- Міхаіл Паўлавіч Урончанка (1802—1855) — расійскі ваенны геадэзіст, географ, перакладчык. Генерал-маёр.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
