Людвіка Ягалкоўская-Кашуцкая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Людвіка Ягалкоўская-Кашуцкая
Remove ads

Людвіка Ягалкоўская-Кашуцкая (польск.: Ludwika Jahołkowska-Koszutska; 1872 ці 1869[1], Поплава, Баранавіцкая вобласць27 кастрычніка 1928(1928-10-27), Варшава) — польская грамадска-культурная дзяячка, феміністка, празаік, публіцыст, педагог.

Хуткія факты Людвіка Ягалкоўская-Кашуцкая, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1869 (па іншых звестках — у 1872) годзе ў вёсцы Поплава (зараз — Шчучынскі раён). Скончыла гімназію ў Варшаве.

У 1891—1894 настаўнічала, арганізоўвала асветныя гурткі сярод рабочых, рух па эмансіпацыі жанчын ў Польшчы. У 1895 стварыла курсы для выхавальніц прадшкольных устаноў і кіравала імі. У Парыжы ўвайшла ў студэнцкую арганізацыю сацыялістычнай арыентацыі. У 1899 адкрыла Бюро пасрэдніцтва працы для настаўніц і выхавальніц, якім кіравала. Стварыла і ўзначаліла польскае аб’яднанне «Раўнапраўе жанчын» (1907). Удзельнічала ў арганізацыі з’езду жанчын Польшчы (1917), на якім прачытала даклад «Уплыў вайны на справы жанчын». У 1919 годзе ўвайшла ў гарадскую раду Варшавы і ўдзельнічала ў працы яе асветнай камісіі (1919-27).

Пісала аповесці, апавяданні, творы для дзяцей. Друкавалася з 1893 года. Прызнанне прынесла аповесць «З далечыні» (1911). Удзельнічала ў выданні польскага «Дзіцячага садзіка» — дадаткі да часопіса «Przegląd Pedagogiczny».

Памерла ў Варшаве ў 1928 годзе.

Некалькі вершаў яе аўтарства былі перакладзеныя на беларускую мову Янкам Купалам.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads