Шчучынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шчу́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Тур’я.

Хуткія факты Шчучынскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак (з 31 жніўня 1962 г. горад) Шчучын. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вярбілкаўскага сельсавета[1]. 25 лютага 1961 года ў склад Ражанкаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Вярбілкі, Гірдзеўка, Даліна Прамая, Клімаўшчына, Макееўцы, Малявічы, Руткевічы і Старая Дубраўка)[2]. 23 ліпеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікабаярскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Плянты[3]. У 1966 годзе тэрыторыя былога Вялікабаярскага сельсавета (вёскі Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы) перададзена ў склад Мажэйкаўскага сельсавета, вёска Рэзы-Галаўнічы — у склад Ражанкаўскага сельсавета[4]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Каменскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў: Агароднікі, Барташы, Будраўцы, Дубраўляны, Ельня, Жадзейкі, Жылічы, Зарэчча, Мілеўцы, Поплава, Скоржыкі, Шніпкі, Юшкі[5]. 25 верасня 2002 года ў склад Лядскага сельсавета перададзена вёска Тапілішкі[6]. 10 снежня 2002 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тур’я. 28 мая 2013 года вёска Першамайская ўключана ў межы горада Шчучын[7]. 13 верасня 2018 года вёска Навасёлкі і большая частка вёскі Плянты ўключаны ў межы горада Шчучын, астатняя частка вёскі Плянты перададзена ў склад Лядскага сельсавета[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 2098 чалавек[9], з іх 66,3 % — палякі, 28,1 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 942 чалавекі[11]

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  5. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads