Людвіка Ягалкоўская-Кашуцкая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людвіка Ягалкоўская-Кашуцкая (польск.: Ludwika Jahołkowska-Koszutska; 1872 ці 1869[1], Поплава, Баранавіцкая вобласць — 27 кастрычніка 1928, Варшава) — польская грамадска-культурная дзяячка, феміністка, празаік, публіцыст, педагог.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1869 (па іншых звестках — у 1872) годзе ў вёсцы Поплава (зараз — Шчучынскі раён). Скончыла гімназію ў Варшаве.
У 1891—1894 настаўнічала, арганізоўвала асветныя гурткі сярод рабочых, рух па эмансіпацыі жанчын ў Польшчы. У 1895 стварыла курсы для выхавальніц прадшкольных устаноў і кіравала імі. У Парыжы ўвайшла ў студэнцкую арганізацыю сацыялістычнай арыентацыі. У 1899 адкрыла Бюро пасрэдніцтва працы для настаўніц і выхавальніц, якім кіравала. Стварыла і ўзначаліла польскае аб’яднанне «Раўнапраўе жанчын» (1907). Удзельнічала ў арганізацыі з’езду жанчын Польшчы (1917), на якім прачытала даклад «Уплыў вайны на справы жанчын». У 1919 годзе ўвайшла ў гарадскую раду Варшавы і ўдзельнічала ў працы яе асветнай камісіі (1919-27).
Пісала аповесці, апавяданні, творы для дзяцей. Друкавалася з 1893 года. Прызнанне прынесла аповесць «З далечыні» (1911). Удзельнічала ў выданні польскага «Дзіцячага садзіка» — дадаткі да часопіса «Przegląd Pedagogiczny».
Памерла ў Варшаве ў 1928 годзе.
Некалькі вершаў яе аўтарства былі перакладзеныя на беларускую мову Янкам Купалам.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads