Людміла Андрэеўна Пастаялка
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Андрэеўна Пастаялка (17 жніўня 1941, пасёлак Жданы Лохвыцкага раёна Палтаўскай вобласці, УССР — 6 сакавіка 2007, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2002—2005).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 17 жніўня 1941 года ў Палтаўскай вобласці ва Украіне.
У 1964 годзе скончыла Кіеўскі медыцынскі інстытут.
З 1964 па 1973 гады працавала ўчастковым лекарам-тэрапеўтам Брэсцкай дзіцячай паліклінікі.
У 1973—1992 гады — урач-педыятр, загалчык аддзяленнем, намеснік галоўнага ўрача па лячэбнай працы Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы. З чэрвеня 1992 года — галоўны ўрач Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы.
У кастрычніку 2001 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прызначана першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
30 ліпеня 2002 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 409 прызначаная Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[2].
4 сакавіка 2004 года абрана старшынёй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
27 снежня 2005 года Указам Прэзідэнта № 629 вызвалена ад пасады Міністра аховы здароўя ў сувязі з пераводам на іншую працу[3].
З 28 снежня 2005 года і да сваёй смерці з’яўлялася старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дэмаграфічнай бяспецы і сацыяльнаму развіццю.
Памерла 6 сакавіка 2007 года[4]. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.
Remove ads
Узнагароды
- «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (11 лістапада 2003) — «за заслугі ў ахове здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказанні лячэбна-прафілактычнай дапамогі»
- Ордэн Пашаны (2007)
Зноскі
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 ліпеня 2002 №409 "Аб прызначэнні Л.А.Пастаялкі Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь" (руск.)(недаступная спасылка) (2002). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2019. Праверана 14 чэрвеня 2015.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads