Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка (20 жніўня 1949, Краснадар, РСФСР — 1 красавіка 2018) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя Беларусі з 2001 па 2002 гады. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, член-карэспандэнт НАНБ.

Хуткія факты Уладзіслаў Аляксеевіч Астапенка, 4-ы міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 28 жніўня 1949 года ў Краснадары.

У 1972 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут.

У 1972—1976 гадах працаваў лекарам, малодшым навуковым супрацоўнікам НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.

У 1976—1978 гадах — урач-хірург 2-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы.

У 1978—1980 гадах загадваў лабараторыяй 9-й Мінскай гарадской клінічнай бальніцы.

У 1980—1984 гадах — загадчык лабараторыі МДМІ.

У 1984—1990 гадах — старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік аддзялення ў БелНДІ туберкулёзу.

У 1990—1996 гадах — дырэктар Магілёўскага філіяла НДІ радыяцыйнай медыцыны.

У 1996—1999 гадах — дырэктар НДІ экалагічнай і прафесійнай паталогіі.

У 1999—2001 гадах — дырэктар НДІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі.

19 кастрычніка 2001 года прызначаны Міністрам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[4], 29 красавіка 2002 года за сур’ёзныя хібы ў працы вызвалены ад пасады[5].

Памёр 1 красавіка 2018 года.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Асноўныя напрамкі дзейнасці — праблемы радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, адной манаграфіі.

Узнагароды

  • прэмія Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1982)

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads