Людміла Віктараўна Шчэрба

беларуская пісьменніца і паэтэса From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Людміла Віктараўна Шчэрба (нар. 29 мая 1973(1973-05-29), Мінск)— беларуская пісьменніца. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Хуткія факты Людміла Віктараўна Шчэрба, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 29 мая 1973 года ў Мінску ў сям’і навукоўца-мікрабіёлага Віктара Васілевіча Шчэрбы (1949—2023) і педагагічнай работніцы Валянціны Міхайлаўны Шчэрба.

Скончыла музычную школу па класе цымбалаў, філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі. Была сябрам літаратурнага аб’яднання «Першацвет»[1][2]. Працавала ў часопісе «Першацвет», газеце «Сям’я», літаратурным рэдактарам у «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі». Працуе ў «Беларускім гістарычным часопісе».

Remove ads

Творчасць

Thumb
Выступленнне Людмілы Шчэрбы на сцэне Паэтычнага тэатра «Арт. С».
Хуткія факты Вонкавыя відэафайлы ...

Пачала пісаць вершы ў дзяцінстве. Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Маладосць», перыядычным друку, у т. л. газеце «Літаратура і Мастацтва».

У 2016 годзе на платформе kniharnia.by электроннай кнігай выйшаў поўны варыянт яе рамана «Уладар рыбаў», напісанага яшчэ ў 2002 годзе.[2] У 2017 годзе выйшаў раман «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця»[3][4]. У 2020 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» быў выдадзены яе першы зборнік вершаў «Я пакідаю сонца тут…», прэзентацыя якога адбылася ў мінскім культурным хабе «ОК16». Беларускі паэт і журналіст Навум Гальпяровіч, які напісаў прадмову да кнігі, параўнаў тую прэзентацыю з тымі часамі, калі на сустрэчу з паэтамі збіраліся стадыёны[5].

Удзельнічала у імпрэзах Паэтычнага тэатра «Арт.С»[6], сярод іншага ў яго праекце «Сакральная Беларусь»[7]. Брала ўдзел у перадачах на радыё і тэлебачанні.[2]

З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[8].

Remove ads

Бібліяграфія

Раманы

Зборнікі вершаў

Вершы

  • [вершы] // Верасень № 17, 2017;
  • Сэрца страляе вершам… [вершы] // Літаратура і мастацтва № 16, 19 крас. 2019. — С. 8.

Прызнанне

  • Шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес — 2017» з раманам «Урб@н.М. Адзін дзень не майго жыцця»

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads