Віктар Васілевіч Шчэрба

беларускі мікрабіёлаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Віктар Васілевіч Шчэрба
Remove ads

Віктар Васілевіч Шчэрба (15 мая 1949(1949-05-15), Хочын, Мінская вобласць22 лістапада 2023(2023-11-22)) — беларускі навуковец-мікрабіёлаг, міколаг, хімік. Кандыдат біялагічных навук (1983). Адзін з заснавальнікаў у Інстытуце мікрабіялогіі НАНБ навуковай школы біялагічна актыўных дабавак на аснове лекавых грыбоў, вынаходнік у прамысловай мікрабіялогіі[1].

Хуткія факты Віктар Васілевіч Шчэрба, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ананіцкую васьмігадовую школу, затым — Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Пасля службы ў арміі ў 1968—1970 гадах навучаўся на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971—1976). Паступіў у аспірантуру, у 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Мікрабіялогія», атрымаў вучоную ступень кандыдата біялагічных навук.

У 1976—2012 гадах працаваў у Інстытуце мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вядучы (станам на 2003 год), потым — галоўны навуковы супрацоўнік.

Памёр 11 лістапада 2023 года[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Дысертацыя на саісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук «Биосинтез маннита мицелиальным грибом Penicillium decumbens БИМ Г-138» (1983).[3]

Удзельнік і дакладчык на шматлікіх міжнародных навуковых канферэнцыях.

Аўтар 85 навуковых прац (станам на 2003 год), артыкулаў у навуковых выданнях «Микология и фитопатология», «Микробиология», «Биохимия» і за мяжой. Суаўтар «Методических рекомендаций по применению липокаротиноидного препарата на основе гриба Laetiporus sulphureus „Липокар“ в промышленном птицеводстве» Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага[4].

Распрацаваў харчовыя дабаўкі на аснове грыбоў шыітаке, кардыцэпс, чага, бярозавы трут і іншых, якія выйшлі ў фармацэўтычную вытворчасць і прадаюцца ў аптэчнай сетцы.

Вынаходнік, аўтар шматлікіх патэнтаў, у т. л.[5][6]:

  • Штамм гриба Cordyceps militaris — продуцент биологически активных веществ, обладающих антиоксидантной и противоопухолевой активностью
  • Способ получения каротиноидсодержащей биомассы, обладающей иммуностимулирующим и антиоксидантным действием
  • Штамм гриба Lentinus edodes БИМ F-305 Д — продуцент полисахаридов, обладающих иммунотропной активностью
  • Штамм гриба Inonotus obliquus БИМ F-350 Д — продуцент меланина, обладающий антимутагенными свойствами
  • Способ получения грибной сорбирующей субстанции
  • Штамм Ganoderma lucidum БИМ F-325 Д — продуцент полисахаридов, обладающий антиоксидантной активностью
  • Способ получения пищевой биомассы гриба
  • Способ получения маннита
  • Способ получения кормового продукта, обогащенного комплексом биологически активных веществ, терликина-2
  • Штамм гриба Stereum hirsutum — источник кормовой биомассы, обогащенной комплексом биологически активных веществ
  • Способ получения кормовой добавки для цыплят-бройлеров.
Remove ads

Прызнанне

  • Бронзавы медаль ВДНГ СССР (1987) за поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі
  • Лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Акадэміі навук Малдовы за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў навуковых даследаваннях (2008) за цыкл прац «Распрацоўка біятэхналогій культывавання новых для Украіны і Беларусі відаў ядомых і лекавых грыбоў».
  • Атрымальнік персанальнай надбаўкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2008 год за выдатны ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь, у т. л. распрацоўку новага лячэбна-прафілактычнага прэпарату імунамадулявальнага і антыаксідантнага дзеяння для выкарыстання ў прамысловай вытворчасці.
  • Падзяка Урада Масквы за ўклад у развіццё навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Масквой і Рэспублікай Беларусь.

Сям’я

  • Жонка — Валянціна Міхайлаўна Шчэрба, педагагічная работніца, узнагароджана знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
  • Дачка — Людміла Шчэрба (нар. 1973), беларуская паэтка і пісьменніца[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads