Людміла Дзмітрыеўна Самсонава
расійская тэнісістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людмі́ла Дзмі́трыеўна Самсо́нава (нар. 11 лістапада 1998, Аленягорск, Мурманская вобласць) — расійская тэнісістка, з 2014 па 2018 год прадстаўляла на спаборніцтвах Італію. Пераможца пяці турніраў WTA (чатыры — ў адзіночным разрадзе); пераможца Кубка Білі Джын Кінг у складзе зборнай Расіі (2020/2021).
Remove ads
Біяграфія
Калі Людміле было паўтары гады, сям’я Самсонавых з’ехала на пастаяннае месца жыхарства ў Італію. Бацьку, Дзмітрыя, моцнага гульца ў настольны тэніс, запрасілі выступаць за турынскі клуб «Ферэнціна». На корт Людміла выйшла ў шэсць гадоў, тэніс яе вельмі зацікавіў. На працягу сямі гадоў Людміла трэніравалася ў Сан-Рэма ў Рыкарда П’яці.
У 15 гадоў прыняла рашэнне сур’ёзна заняцца прафесійнай тэніснай дзейнасцю, у той жа час пагадзілася выступаць за Італію. Вольна размаўляе на італьянскай і рускай мовах.
Remove ads
Спартыўная кар’ера

З 2018 года Самсонава гуляе на спаборніцтвах пад эгідай ITF і WTA пад расійскім сцягам.
У 2019 годзе ўпершыню ў кар’еры прыняла ўдзел у асноўным розыгрышы турніру Вялікага шлема: прайшоўшы кваліфікацыю, на Адкрытым чэмпіянаце Францыі Самсонава саступіла 23-й сеянай Донне Векіч з Харватыі.
У ліпені 2019 года на турніры ў Палерма Людміла дайшла да паўфіналу, у якім саступіла швейцарскай тэнісістцы Джыл Тайхман.
На пачатку 2020 года Самсонава прайшла кваліфікацыю турніру ў Брысбене, а затым у першым коле абыйграла Слоан Стывенс са ЗША.
У чэрвені 2021 года выйграла турнір WTA-500 ў Берліне, перамогшы ў фінале Белінду Бенчыч.
У жніўні 2022 года Самсонава выйграла два турніры WTA-250: у Вашынгтоне абыйграла ў фінале Каю Канэпі, а ў Кліўлендзе — Аляксандру Сасновіч.
У верасні 2022 года Людміла выйграла яшчэ адзін тытул — на турніры WTA-500 ў Токіа, у фінале абыйграўшы Чжэн Цыньвэнь. На шляху да тытула Самсонава прайшла Гарбінье Мугурусу і Алену Рыбакіну, а за ўвесь турнір не прайграла ніводнага сэту[3].
У лютым 2023 года Самсонава сумесна з іншай расіянкай Веранікай Кудзярметавай выйграла першы для сябе парны турнір WTA, перамогшы на «тысячніку» ў Дубаі пару з Тайваня Лацішу Чан і Чжань Хаацын з лікам 6:4, 6:7 (4), [10-1].
У жніўні 2023 года Самсонава дайшла да фіналу турніру WTA-1000 ў Манрэалі і, нягледзячы на паражэнне, упершыню ў кар’еры стала першай ракеткай Расіі[4].
Remove ads
Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Выступленні ў парным разрадзе
Выступленні ў камандных турнірах
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads