Людміла Дзмітрыеўна Сінькова

літаратуразнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Людміла Дзмітрыеўна Сінькова (нар. 2 снежня 1958, Мазыр) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, прафесар.

Хуткія факты Людміла Дзмітрыеўна Сінькова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Дачка Дзмітрыя Бугаёва, літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.

У 1981 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская і руская мовы і літаратуры». У 1999—2004 гадах — загадчыца кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя; з 2004 года — прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова выкладае на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ. Валодае методыкай выкладання беларускай літаратуры, аўтар навучальных дапаможнікаў для студэнтаў і школьнікаў.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Беларуская літаратура» на тэму «Некаторыя асаблівасці псіхалагічнага аналізу ў беларускай ваеннай прозе 70-80-х гг. (на матэрыяле творчасці В. Быкава, А. Адамовіча, В. Козькі)», у 1996 годзе — доктарскую дысертацыю на тэму «Беларуская проза XX стагоддзя: дынаміка жанравых структур»; навуковы кансультант — член карэспандэнт НАН Беларусі прафесар А. А. Лойка. Сябар вучоных саветаў па абароне дысертацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце ў сферы літаратуразнаўства і тэорыі і методыкі навучання і выхавання, рэдакцыйных калегій дзяржаўных і замежных навуковых выданняў. Старшыня рады па экспертызе навукова-даследчых праектаў па філалогіі пры Міністэрстве адукацыі (1999—2000 гады). Эксперт па гісторыі беларускай літаратуры ХХ-XXI стст., тэорыі літаратуры, кампаратывістыкі. Падрыхтавала 1 доктара філалагічных навук (Зою Іванаўну Траццяк, тэма: Беларуская і амерыканская проза пра Першую сусветную вайну: структурныя ўзроўні і дамінантныя матывы, 2021) і 11 кандыдатаў філалагічных навук:

  1. Вольгу Уладзіміраўну Барысенка, тэма: Творчасць В.Ластоўскага ў ідэйна-мастацкім кантэксце беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя, год абароны — 2000.
  2. Вольгу Уладзіміраўну Праскаловіч, тэма: Развіццё літаратурна-творчых здольнасцей вучняў у працэсе вывучэння фальклору, 2000.
  3. Ладу Віктараўну Алейнік, тэма: Творчая індывідуальнасць Лукаша Калюгі: праблема стылю, 2002.
  4. Віктара Вячаслававіча Жыбуля, тэма: Ідэйна-мастацкія пошукі ў беларускай паэзіі 20-х-пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя, 2003.
  5. Аксану Пятроўну Бязлепкіну, тэма: Ідэйна-мастацкая пераемнасць у беларускім літаратурным працэсе канца ХХ ст., 2006.
  6. Фёдара Валянцінавіча Драбеню, тэма: Беларуская драматургія канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў: жанрава-стылёвыя тэндэнцыі", 2007.
  7. Марыну Міхайлаўну Казлоўскую, тэма: Рэцэпцыя «новай драмы» ў беларускай драматургіі першай чвэрці ХХ стагоддзя, 2008.
  8. Вольгу Уладзіміраўну Губскую, тэма: Раман М. Гарэцкага «Віленскія камунары» ў кантэксце беларускай прозы 1920 −1930-х гадоў: жанравае наватарства, 2012 (кіраўнік — праф. Д. Я. Бугаёў, кансультант — Л. Д. Сінькова).
  9. Таццяну Аляксандраўну Дубоўскую, тэма: Традыцыя паэзіі Максіма Танка з акцэнтаванай нацыянальна-культурнай канцэптуальнасцю ў беларускім верлібры ХХ — пачатку ХХІ ст., 2015.
  10. Ірыну Чаславаўну Часнок, тэма: Наратыўныя стратэгіі ў творах Максіма Гарэцкага і Кузьмы Чорнага, 2018.
  11. Любоў Якаўлеўну Глазман, тэма: Самаідэнтыфікацыя асобы ў «малой» прозе М. Гарэцкага і Л. Андрэева, 2018.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads