Людміла Пятроўна Кубракова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Пятроўна Кубракова (14 сакавіка 1970, в. Слабодка, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 14 сакавіка 1970 года ў в. Слабодка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Смаленскі інстытут бізнесу і прадпрымальніцтва па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт».
Працавала справаводам, бухгалтарам дэпартамента бухгалтарскага ўліку і фінансаў ААТ «БПС-Ашчадбанк»; спецыялістам 1-й катэгорыі дэпартамента адміністрацыі ААТ «БПС-Ашчадбанк».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Асабістае жыццё
Замужам, мае дачку і двух сыноў.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads