Людміла Фёдараўна Андзілеўка
беларуская пісьменніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Фёдараўна Андзілеўка (нар. 13 лютага 1958, Глыбокае, Віцебская вобласць) — беларуская пісьменніца, празаік, мастачка ў жанры наіў.
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1958 годзе ў горадзе Глыбокае. Вучылася ў Глыбоцкай школе № 1. З 1973 па 1977 гады вучылася ў Наваполацку ў музычным вучылішчы, з 1984 па 1989 гады — у Інстытуце культуры ў Мінску. З 1977 па 2007 гады працавала ў дзіцячай музычнай школе гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці — выкладчыкам, дырэктарам школы, кіраўніком аркестра баянаў.
Remove ads
Творчасць
Дэбютавала падборкай апавяданняў «Абразкі» («ЛіМ», 4.3.1994, з прадмовай Юрася Свіркі). Друкавалася ў рэспубліканскіх выданнях: «Маладосць», «ЛіМ», «Беларусь», «Нёман» і іншых. Першая кніга прозы «Проста ноч на дварэ» (1998) мела шмат водгукаў у друку («ЛіМ» за 5.3.1999 Лявона Юрчыка, «Беларусь» 1999 Янкі Сіпакова; Радыё «Свабода» «Кнігі для дарожнага чытва» Таццяны Барысік і іншых).
У 2002 годзе прынята ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Таксама аўтарка кніг прозы «Гэта ты» (2013; мела водгукі, у т.л. на Радыё «Свабода» у 2014 Таццяны Барысік), «Паляванне на музу» (2015), кнігі для дзяцей і дарослых «Ключ у боціку» (2017), кнігі апавяданняў «Няхай выбачае юнацтва» («Кнігазбор», 2020), кнігі апавяданняў, кінасцэнарыя кароткаметражнага фільма, лібрэта оперы памяці Язэпа Драздовіча «Эфект плацэба» (2022).
Таксама Людміла Андзілеўка з 1989 года стварае жывапісныя работы ў жанры наіў. Удзельніца раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, у т.л. у Маскоўскім музей наіўнага мастацтва (2007), «Фэстнаіў» (Масква, 2010), у Ульянаўску, Волагдзе, Пскове. Удзельніца фестываляў народнай творчасці, з гэтай нагоды з’яўляліся водгукі ў друку («Мастацтва», 2009, Людміла Вакар; «Райскі сад» у «Мастацтва insita», 2013, Людміла Вакар). У красавіку 2018 года адбылася персанальная выстава ў Палацы культуры ветэранаў (Мінск) пад назвай «Ахвярам Чарнобыля прысвячаецца».
12.02.2020 года Навукова-метадычная Рада Міністэрства культуры Беларусі надала інсітнаму мастацтву Віцебшчыны статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Шыфр дзяржаўнага спіса 23БК000140, Пратакол № 04/01-02/2. Прозвішча Л. Ф. Андзілеўка ўнесена ў апісанне ідэнтыфікацыі элемента (як носьбіт) Пастановай Міністэрства культуры ад 20.02.2020 РБ № 15[1].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads