Падсвілле

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Падсвіллеmap
Remove ads

Падсвілле[2] (трансліт.: Padsvillie)— гарадскі пасёлак у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на берагах азёр Алаізберг і Белае. За 26 км ад Глыбокага, чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна — Полацк.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

Назва Падсвілле паходзіць ад назвы ракі Свіліца (< Свіла), якая балцкага паходжання.

Гідранімічныя аналагі рачной назве — літоўскія гідронімы Svilė, Svyla, назва ракі Свілка на Падзвінні (каля Лынтупаў). Роднасны корань у гідронімах Svalė, Svalia, Svolis[3], у прускім тапоніме Swolow, балцкіх назвах рэк Своланка на Верхнім Павоччы[4], Свольна на Падзвінні.

Звязана з літоўскім svilti «гарэць без полымя, прыгараць; „гарэць“ ад холада». Далей да індаеўрапейскага *sṷel- «тлець, гарэць»[5].

Значэнне назвы Свіла можна прыблізна перадаць як «Сцюдзёная (рака)». Імаверна, назва была дадзеная ў сувязі з крыніцамі, што ўцякаюць у Свілу і робяць яе халаднейшай.

Remove ads

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

Узнікла як паселішча пры чыгуначнай станцыі Балагое-Сядлецкай чыгункі, якая была збудаваная ў 1902—1906 гадах і афіцыйна ўведзена ў эксплуатацыю 14 студзеня 1907 года.

Станам на 1913 год у Падсвіллі было 9 двароў і фальварак Алаізберг з 3 дварамі. З пракладаннем чыгункі Маладзечна — Полацк у вёсцы адкрылася чыгуначная станцыя, што істотна паскорыла яе развіццё.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Падсвілле апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяводства. Было памежным мястэчкам, таму ў Падсвіллі быў арганізаваны штаб батальёна «Падсвілле».

У Другую сусветную вайну ў 1939 годзе Падсвілле ўвайшло ў БССР, у Пліскі раён Вілейскай вобласці. З чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1944 годзе Падсвілле ўвайшло ў склад Полацкай, у 1954 годзе Маладзечанскай вобласці, цягам 1950—1962 гадоў было цэнтрам Пліскага раёна. 28 чэрвеня 1958 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[6], з 1962 года ў Глыбоцкім раёне.

У 2019 годзе ў Падсвіллі праходзіў міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў Дударскі рэй[7].

Remove ads

Насельніцтва

Thumb
Міжваенная пагранічная стражніца
  • XX стагоддзе: 1995 год — 3,1 тыс. чал.[8]; 1998 год — 3 тыс. чал.[9]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2007 год — 2,6 тыс. чал.; 2016 год — 1 965 чал.[10]; 2017 год — 1 945 чал.[11]

Інфраструктура

У Падсвіллі працуюць сярэдняя і дзіцячая музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта і інш.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай (камунальнае УП «Завод харчовых прадуктаў», вытворчая дзялянка Глыбоцкага камбікормавага завода), лёгкай (ільнозавод) галінаў прамысловасці. Працуюць Дзвінская эксперыментальная база Інстытута лесу Нацыянальнай АН Беларусі, ПМК Мінсельбуду, філіял АСБ «Беларусбанк», 15 прадпрыемстваў гандлю і 1 — грамадскага хачавання.

Турыстычная інфармацыя

Падсвілле — цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму і экскурсій[12].

Славутасці

У міжваенны перыяд у Падсвіллі існаваў касцёл (не захаваўся).

Вядомыя асобы

У Падсвіллі знаходзіцца магіла Міхала Фалькоўскага (1839—1930) — удзельніка нацыянальна-вызваленчага паўстання.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads