Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі
Remove ads

Людвік Звяждоўскі (прозвішча Тапор; снежань 1829[1], Вільня[заўв 1] — 23 лютага 1864, мястэчка Апатаў, Царства Польскае) — капітан расійскай арміі, член тайнага таварыства Зыгмунта Серакоўскага, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Хуткія факты Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі, Дата нараджэння ...
Thumb
Помнік Людвіку Звяждоўскаму ў мястэчку Апатаў
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і чыноўніка[3]. У войску з 1845. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Санкт-Пецярбургу ў чыне паручніка інжынерных войск. З 1860 г. на службе ў Вільні. Быў прадстаўніком «чырвоных» ў Вільні. Да кастрычніка 1862 года ўзначальваў віленскі паўстанцкі цэнтр (Камітэт Руху, Літоўскі правінцыяльны камітэт), меў уплыў на таварыства рускіх афіцэраў у Польшчы. Пасля быў пераведзены ў Маскву[3]. Падчас паўстання камандаваў паўстанцкім аддзелам у Магілёўскай губерні, які быў сабраны з студэнтаў Горы-Горацкі земляробчага інстытута. Яму нават удалося на непрацяглы тэрмін захапіць Горкі. 6 мая 1863 яго аддзел уступіў у бой з расійскімі войскамі і пацярпеў паражэнне. Сутыкнуўшыся з нядобразычлівасцю і нежаданнем ваяваць з боку тутэйшых жыхароў, распусціў свой аддзел і выехаў у Царства Польскае. Тут быў прызначаны галоўнакамандуючым войскамі Сандамірскага ваяводства, а таксама — кіраўніком дывізіі кракаўскай II-га Корпуса. Удзельнік другой бітвы пад мястэчкам Апатаў 21 лютага 1864 годзе.

Паранены ў баі, захоплены на наступны дзень казачым патрулём, быў пакараны на смерць на рынку ў мястэчку Апатаў 23 лютага 1864 года[заўв 2].

Remove ads

Памяць

Матэрыял пра Л. Звяждоўскага змешчаны ў экспазіцыі Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея і музея гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Заўвагі

  1. Паводле іншых звестак таксама можа быць 1825[2] або 1830.
  2. Паводле іншых звестак 27 лютага 1864.[2]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads