Люцыян Жалігоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Люцыян Жалігоўскі (польск.: Lucjan Żeligowski; 2 кастрычніка 1865 — 9 ліпеня 1947) — генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў фальварку Пераходы Ашмянскага павета 2 кастрычніка (19 верасня паводле юліянскага календара) 1865 года ў шляхецкай сям'і Густава Жалігоўскага і Уладыславы Трацэўскай. Ахрышчаны 18 кастрычніка (5 кастрычніка паводле юліянскага календара) пад імем Люцыян Мечыслаў Рафал у касцёле Маці Божай Ружанцовай у мястэчку Солы, пра што ў метрычнай кнізе касцёла зроблены адпаведны запіс.[1] Паводле Польскага слоўніка біяграфічнага, нарадзіўся 17 кастрычніка 1865 года.
З 1885 служыў у расійскай арміі, удзельнік руска-японскай вайны 1904-1905 гадоў, камандзір палка ў Першую сусветную вайну. З ліпеня 1917 у 1-м польскім корпусе генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага. З лютага 1918 камандзір 1-й стралковай дывізіі, якая вяла баявыя дзеянні супраць бальшавікоў у раёне Рагачова. З 1918 камандзір польскай стралковай дывізіі (т. зв. дывізіі Жалігоўскага), якая пасля баёў з Чырвонай Арміяй на Кубані перайшла праз Адэсу на Заходнюю Украіну і ўлілася ў 1919 годзе ў Войска Польскае, дзе атрымала найменне 10-й дывізіі пяхоты. З верасня 1919 камандзір польскай аператыўнай групы, якая наступала ў раёне Мінска, камандзір 1-й літоўска-беларускай дывізіі. 8 кастрычніка 1920 годзе па папярэдняй дамоўленасці з Юзафам Пілсудскім інсцэніраваў выхад з падпарадкавання польскаму камандаванню, пачаў дзеянні супраць перадачы Вільні і Віленскага краю Літве і заняў Вільню. 12 кастрычніка абвясціў пра стварэнне Сярэдняй Літвы.
У 1925-1926 быў міністрам вайсковых спраў Польшчы. У 1926-1927 інспектар арміі. З 1927 па 1939 з’яўляўся дэпутатам польскага сейма. У 1939 годзе эміграваў у Вялікабрытанію. У 1942-1944 член Нацыянальнай рады пры эмігранцкім польскім урадзе.
Аўтар успамінаў.[2]
Remove ads
Успаміны

Пасля «Цуду на Вісле» — ключавой бітвы савецка-польскай вайны 1920-га, — ён пісаў:
![]() |
Узнікла парадаксальная сітуацыя .. калі Варшава была абаронена і вайна выйграная, то мы, грамадзяне нашай радзімы - Літвы, нават не маглі вярнуцца да дому, у якім асёл народ жмудзінскі, пратэжэ немцаў ... Пазбавіўшыся Літвы - Польшча страціла вялікае ўтрыманне сваёй дзяржаўнасці . То не разумелі таго польскія палітыкі, толькі разумеў кожны жаўнер, нават абывацель літоўскі. Успаміны Люцыяна Жалігоўскага |
![]() |
![]() |
9 кастрычніка 1920 г… заняў Вільню не польскі генэрал Жалігоўскі, а літвін Жалігоўскі. Мараю гэтага апошняга было жыць сярод суайчыньнікаў на літоўскай зямлі. Я не вылучаў сярод іх ні палякаў, ні русінаў, ні жмудзінаў. Будучы літвінам, я ніколі не пераставаў быць палякам. Два гэтыя паняцьці зьвязаныя між сабою. Яны ўзаемна дапаўняюць адно другое. Успаміны Люцыяна Жалігоўскага |
![]() |
Люцыян Жалігоўскі пазней у сваіх мемуарах асудзіў палітыку анексіі, палітыку закрыцця беларускіх школ ды адмаўлення польскім «хаўруснікам» ад канфедэратыўных планаў маршалка Пілсудскага.
![]() |
Рыжскі пакт быў канчатковым расколам гістарычнай Літвы, забыццём вялікіх ідэй і Ягелонаў, і Міцкевіча, і нараджэннем новай, шкоднай тэрміналогіі: "kresow wschodnich" альбо "паўночна-усходніх земляў" Успаміны Люцыяна Жалігоўскага |
![]() |
Генерал захапляўся ідэямі панславізму:
![]() |
Але не толькі геаграфічна Літва была сэрцам славянства. Была ім маральна. Яна, адна з усіх славянскіх народаў, магла лёгка пагаварыць з усімі. Як з Польшчай, так з Расіяй, так з Украінай. Ўклад псіхічны літоўскіх народаў быў як бы створаны каб прымірыць усіх. У яго ніколі не было варожасці, ні нацыянальнай, ні рэлігійнай, ні культурнай. Успаміны Люцыяна Жалігоўскага |
![]() |
Remove ads
Зноскі
- Метрычная кніга касцёла ў Солах з запісам аб хрышчэнні (1865)
- Żeligowski, Lucjan (1943). Zapomniane prawdy (PDF)(польск.). F. Mildner & Sons. Архівавана з арыгінала (PDF) 9 кастрычніка 2022. Праверана 30 студзеня 2019.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads