Люцэрна серпападобная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Люцэрна серпападобная
Remove ads

Люцэрна серпападобная[1] (Medicago falcata) — від раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, умеранай і трапічнай Азіі і Марока.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Люцэрна серпападобная, баркун, беркун[2], зяновец[3][4][5], люцэрна паўночная[6], люцэрна румынская[7]

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна (20) 40-100 (120) см даўжынёй. Сцёблы прямыя або ўзыходзячыя, галінастыя з акруглым папярочным перасекам. Прылісткі ад ланцэтных да лінейна-ланцэтных, верхавіны завостраныя. Лісце ад зваротнаяйкападобнага да лінейнага, (5) 8-15 (20) × (1) 2-5 (10) мм, апушана знізу, голае або прыціснута апушана зверху; палі дробна зубчастыя ў верхавінавай 1/4 або 2 — або 3-зубчастыя; верхавіны круглявыя, тупыя або вострыя. Суквецці 10-20(40) мм, з 6-20(25) кветкамі; прыкветак ≈1 мм; кветаножкі 2-3 мм. Вяночак жоўты, 6-9 (11) мм. Плады (8)10-15 × 2.5-3.5(4) мм, прыціснута дробна апушаныя. Насенне 2-4, бурыя, яйкападобна-эліптычныя, ≈ 2 × 1.5 мм[8][9].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Марока, Еўропе (уся, акрамя Ісландыі, Фінляндыі і астравоў Міжземнага мора) і Азіі (умераная і трапічная да паўночнага Кітая)[8][10][11].

Галерэя

Зноскі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  3. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Medicago borealis Grossh.
  6. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Medicago romanica Prodan
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. efloras.org. (англ.)
  9. bgbm.org. (англ.)
  10. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads