Лявонпаль
вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ляво́нпаль[1] (трансліт.: Liavonpaĺ, руск.: Леонполь) — вёска ў Беларусі, на рацэ Заходняя Дзвіна. Уваходзіць у склад Узмёнскага сельсавета Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
У XVIII ст. пісар вялікі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі набыў маёнтак Чурылавічы ў Полацкім ваяводстве і перайменаваў яго ў Лявонпаль у гонар свайго бацькі Лявона Лапацінскага (1663—1732) — мсціслаўскага мастаўнічага і ўдзельніка бітвы пад Венай (1683). У 1768—1769 гг. Мікалай Тадэвуш Лапацінскі ўзвёў тут невялікі палац у стылі позняга барока (захаваўся да нашага часу), побач з якім разбіў французскі парк на тэрасах. На галоўнай восі сядзібы стаяла брама (не збераглася)[2]. У 1772 г. у мястэчку збудавалі драўляную ўніяцкую царкву са званіцай.
Да 1840-х гадоў у Лявонпалі існавала ткацкая фабрыка, якую заснаваў гаспадар маёнтка Ян Нікадзім Лапацінскі. Ткацкія станкі для яе былі закуплены ў Англіі. Фабрыка была вядомая на ўсю Беларусь дзякуючы вытворчасці высокаякасных ільняных вырабаў: каберцаў, абрусаў, палатна сурвэтак з гэтак званага друйскага лёну. Частка яе прадукцыі экспартавалася ў еўрапейскія краіны[3]. Апроч таго, працавалі капялюшная і суконная вытворчасці.
У 1791 годзе Ян Нікадзім Лапацінскі ў сваім маёнтку Лявонпаль, які пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) стаў знаходзіцца каля адміністрацыйнай мяжы з Расійскай імперыяй, паставіў мемарыяльную калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, каб увекавечыць месца, дзе заканчваецца свабода і пачынаецца няволя.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лявонпаль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. Віленскай губерні. У часы вызваленчага паўстання ў 1831 г. расійскія карнікі спалілі тутэйшы палац. Станам на 1866 г. у мястэчку было 26 двароў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лявонпаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. У міжваенны перыяд ў Лявонпалі знаходзілася Гміннае ўпраўленне памежнай заставы.
У 1939 г. Лявонпаль увайшоў у БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. З кастрычніка 1940 г. цэнтр сельсавета.
У 1941—1944 гадах акупаваны нацыстамі. Брацкая магіла савецкіх воінаў знаходзіцца ў цэнтры вёскі, у скверы. Пахаваны 55 воінаў, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1950 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Да ліпеня 1965 г. Лявонпаль з’яўляўся цэнтрам Лявонпальскага сельсавета. Пасля скасавання сельсавета паселішча ўваходзіла ў склад спачатку Даўгінаўскага сельсавета, а потым, з 16 верасня 2010 г. — у склад Узмёнскага сельсавета.
- Мястэчка на старых здымках
- Сядзіба, палац
- Сядзіба, брама
- Сядзіба
- Прысада
- Мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, пастаўленая Янам Лапацінскім у 1791 г.
- Царква
- Царква, з боку апсіды
- Царква, інтэр'ер
Насельніцтва
Славутасці
- Калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 (1791) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Д000928
- Сядзібна-паркавы комплекс Лапацінскіх (1750), зараз будынак адаптаваны пад касцёл —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000561
- Царква Святой Троіцы (1774—1782; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер ва ўладанні БЭМП) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000562
- Брацкая магіла —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000563
Страчаная спадчына
- Касцёл Ісуса (пач. XX ст.)
Галерэя
- Краявіды Лявонпаля
- Палац (цяпер касцёл)
- Палац
- Сядзіба
- Сядзіба, брама
- Мемарыяльная калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, пастаўленая Янам Лапацінскім у 1791 г.
- Царква
- Вуліца
- Дзвіна
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- Людміла Хмяльніцкая. Паштоўка з Беларусі Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Туризм и Отдых» № 19, 2008.
- Материалы по истории и географии Дисненского и Вилейского уездов Витебской губернии. Витебск : Губерн. типолитография, 1896. — 262 с. С. 133
- Leonpol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 147.
- Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads