Ляхаўцы (Маларыцкі раён)

аграгарадок у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ляхаўцы (Маларыцкі раён)map
Remove ads

Ля́хаўцы[1] (трансліт.: Liachaŭcy, руск.: Ляховцы) — аграгарадок у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Макранскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца за 8 км ад горада Маларыта, за 60 км ад Брэста, на рацэ Рыта[2].

Гісторыя

У 1940—1954 гадах цэнтр Ляхавецкага сельсавета.

У 2016 годзе ў склад аграгарадка ўключана вёска Кожух.

Насельніцтва

  • 1999 год — 1179 жыхароў, 440 двароў[2].

Славутасці

Thumb
Царква Нараджэння Божай Маці
Thumb
Свята-Мікалаеўская царква
Thumb
Ікона «Нараджэнне Маці Божай» з вёскі Ляхаўцы, 1648—1650. НММ РБ

У вёсцы знаходзіцца Царква Нараджэння Божай Маці, пабудаваная ў 1713 годзе, а пасля перабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя[3]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

У межах вёскі знаходзіцца адзінкавая магіла часоў Вялікай Айчыннай вайны, якая занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

Таксама ў вёсцы пабудавана Капліца Святога Мікалая, пабудаваная ў 1835 годзе[4], адкуль паходзіць самая ранняя з вядомых у Беларусі выяў «Нараджэння Маці Божай», якая спалучае традыцыйны варыянт іканаграфіі з фігурай праведнай Ганны, дзеў з дарункамі і сцэнай абмывання нованароджанай Марыі і сцэну «Ласканне Багародзіцы»[5]. Аўтар іконы — Маларыцкі майстар, якога адносяць да Заходнепалескай іканапіснай школы.

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ляхаўцы́
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads