Ліберац
горад у Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́берац (чэшск.: Liberec), былы Райхенберг (ням.: Reichenberg) — горад у Чэхіі, на рацэ Ныса-Лужыцка, адміністрацыйны цэнтр Ліберацкага края і Ліберацкага раёна.

Насельніцтва 97,7 тыс. жых. Тэлефонны код: (420)48.
Remove ads
Гісторыя
Горад упершыню згадваецца ў дакументах у 1348 годзе.
У 1579 годзе ў горадзе заснавана тэкстыльная мануфактура, аднак развіццю прамысловасці перашкодзіла Трыццацігадовая вайна. З 1622 года па 1634 год горад быў уладаннем Альбрэхта фон Валенштэйна, пасля смерці якога належаў роду Галас і Клам Галас.
Падчас Сямігадовай вайны ў 1757 годзе недалёка ад горада адбыўся бой пры Рэйхенбергу.
Росквіт горада прыйшоўся на канец XIX стагоддзя. Да гэтага часу адносяцца шматлікія гарадскія пабудовы, у тым ліку ратуша, будынак Оперы, Музей Паўночнай Чэхіі. На ўзгорках вышэй гістарычнага цэнтра горада пабудаваны будынкі ў стылі рамантызму.
У XIX—XX стагоддзях горад меў значную нямецкую абшчыну. Ліберац (Райхенберг) быў цэнтрам нацысцкай Судэцкай Германіі.
Remove ads
Эканоміка
Важны цэнтр тэкстыльнай прамысловасці (ваўняныя, шаўковыя, баваўняныя тканкі). Машынабудаванне (вытворчасць абсталявання для тэкстыльнай прамысловасці, аўтамабілебудаванне — «Ліберацкі аўтамабільны завод»). Праводзяцца тэкстыльныя кірмашы.
Транспарт
Ліберац злучаны з суседнім Ябланцам трамвайный лініяй.
Культура
Нацыянальная навуковая бібліятэка (у новым будынку, пабудаваным у 2000 годзе).

Славутасці
Знакаміты ратушай (1893 год, вышыня — 65 метраў); царквой Святога Распяцця ў стылі барока; тэлевежай на гары Ештэд, пабудаванай у 1968 годзе і якая з'яўляецца цяпер сімвалам горада; карціннай галерэяй. Маецца заапарк — адзін з найбольш вядомых у Еўропе. Найбуйнейшы ў краіне гандлёва-забаўляльны цэнтр «Вавілон».
Спорт
У 2009 годзе ў Ліберацы прайшоў чэмпіянат свету па лыжных відах спорту і міжнародны моладзевы кангрэс эсперанта.
Насельніцтва
Год | 1869 | 1880 | 1890 | 1900 | 1910 | 1921 | 1930 |
Насельніцтва | 50 252 | 60 198 | 68 135 | 79 470 | 89 312 | 84 845 | 95 623 |
Год | 1950 | 1961 | 1970 | 1980 | 1991 | 2001 | 2010 |
Насельніцтва | 69 663 | 78 193 | 84 046 | 95 924 | 101 162 | 99 102 | 105 077 |
Гарады-пабрацімы
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads