Лідзія Сямёнаўна Чаркасава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідзія Сямёнаўна Чарка́сава[1] (20 лістапада 1909, г.п. Мікалаеўка Днепрапятроўскай вобласці, Украіна — 3 жніўня 1999) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі. Доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1957). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Дэлегат 15-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН ад Беларусі ў 1960 годзе ў Нью-Ёрку.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Адэскі медыка-аналітычны інстытут у 1931 годзе. Працавала ў Пермскім і Казанскім стаматалагічных інстытутах.
У 1950—1981 гадах у Інстытуце фізіялогіі Акадэміі навук БССР (загадчык лабараторыі), адначасова прафесар у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1957—1972).
Аўтар навуковых прац па вывучэнні ўздзеяння розных відаў іанізуючай радыяцыі на абмен бялкоў і вугляводаў у ЦНС, зрухаў у нейраэндакрыннай сістэме пад уздзеяннем малых доз іанізуючых выпрамяненняў.
Remove ads
Некаторыя працы
- Биохимия травмы. — Мн., 1958.
- Выкарыстанне радыеактыўных ізатопаў у біялогіі і медыцыне. — Мн., 1957.
- Основы клинической биохимии. — М., 1965. (разам з М. Ф. Меражынскім)
- Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот. — Мн., 1977. (разам з А. Ц. Пікулевым, М. Ю. Тайцам).
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads