Міхаіл Фёдаравіч Меражынскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Фёдаравіч Меражы́нскі[3] (руск.: Михаил Фёдорович Мережинский; 10 ліпеня 1906, Бахчысарай — 31 ліпеня 1970) — вучоны ў галіне біяхіміі. Доктар біялагічных навук (1942), прафесар (1942).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Бахчысараі. Працаваў на станцыі Слабодка Паўднёва-Заходняй чыгункі, у 1923—1925 гадах вучыўся на рабфаку Адэскага медыцынскага інстытута[4]. Скончыў Адэскі медыцынскі інстытут у 1930 годзе, у 1930—1933 гадах у аспірантуры пры пры кафедры біяхіміі ў ім, у 1933—1934 гадах — асістэнт[4]. У 1934—1937 гадах аспірант Інстытута біялагічнай хіміі Акадэміі навук Украінскай ССР, у 1937—1938 гадах — старшы навуковы супрацоўнік. У 1938—1944 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры біяхіміі Пермскага медыцынскага інстытута, у 1944—1945 гадах — дырэктара Інстытута харчавання Акадэміі медыцынскіх навук СССР, у 1945—1950 гадах — загадчыка кафедры біяхіміі Казанскага медыцынскага інстытута[4].
З 1950 года М. Ф. Меражынскі ў Мінскім медыцынскім інстытуце — загадчык кафедры біяхіміі і адначасова (у 1963—1966 гадах) прарэктар па навуковай рабоце.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па акісляльна-аднаўленчых працэсах пры авітамінозах, абмене рэчываў пры інсулінатэрапіі, метабалічных парушэннях пры траўмах, парушэннях абмену рэчываў пры ненармальным харчаванні, ролі гармонаў і вітамінаў у забяспечванні біялагічнай аховы арганізма, біяхімічным стане клетачных і субклетачных мембран пры захворваннях.
Некаторыя працы:
- Механизм действия и биологическая роль витаминов. — Мн., 1959. (разам з Л. С. Чаркасавай)
- Обмен жиров и липидов. — М., 1961. (разам з Л. С. Чаркасавай)
- Основы клинической биохимии. — М., 1965. (разам з Л. С. Чаркасавай)
- Нарушения углеводного обмена при заболеваниях человека. — Мн., 1967
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Мережинский Михаил Федорович (27.06(10.07).1906-01.08.1970) Архівавана 10 ліпеня 2020. (руск.) // Сайт БДМУ
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads