Лідсельмаш

прамысловае прадпрыемства ў горадзе Ліда From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» — прамысловае прадпрыемства ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш», Тып ...

Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў[1].

Remove ads

Гісторыя

Прадпрыемства заснавана ў 1901 годзе як чыгуналіцейны завод, дзе была наладжана вытворчасць сельскагаспадарчага інвентара і простых сельскагаспадарчых машын для коннай цягі (малатарні, каранярэзкі, сячкарні, плугі і інш.[2]). У час Вялікай Айчыннай вайны завод быў разбураны[2]. Адноўлены ў 1944 годзе[2]. У 1948 годзе прадпрыемства атрымала статус Лідскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання[3]. У 1950 годзе выпускаў дыскавыя бароны, кустарэзы, веялкі-сарціроўкі, касілкі-здрабняльнікі, бульбакапалкі і інш.[2] У 1960—1968 гадах прайшла рэканструкцыя прадпрыемства[2]. У лістападзе[4] 2012 года завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш». На гэты час у яго склад уваходзілі прадпрыемствы ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Мазырсельмаш», ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод», ААТ «Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аздобных машын (КСОМ)», ААТ «Завод «Мінскаграпраммаш»[4].

Remove ads

Спорт

У 2007—2019 гадах пры прадпрыемстве існаваў міні-футбольны клуб «Лідсельмаш».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads