Ткачоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ткачо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ткачы.

Хуткія факты Ткачоўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бакунскага сельсавета[1].

12 жніўня 1957 года цэнтр Бакунскага сельсавета перанесены ў вёску Ткачы, Бакунскі сельсавет перайменаваны ў Ткачоўскі[2]. 9 сакавіка 1959 года ў склад Лінаўскага сельсавета перададзена вёска Млынок[3], 11 чэрвеня 1962 года — вёска Варотнае[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 10 населеных пунктаў[5]. 5 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бакуны, сельсавет перайменаваны ў Бакунскі[6].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads