Ліпа лямцавая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліпа лямцавая
Remove ads

Ліпа лямцавая[1] (Tilia tomentosa) — дрэва да 30 м вышыні сямейства ліпавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічная характарыстыка

Кара цёмна-шэрая. Крона густая, шырока пірамідальная. Парасткі і пупышкі з густым, серабрыста-белым апушэннем. Лісце амаль круглявае, зверху зялёнае, знізу з белай лямцавай аблямоўкай. Хвосцік тоўсты, з лямцавай аблямоўкай. Кветкі жоўта-белыя, сабраны па 7-10 штук, духмяныя, распускаюцца ў ліпені-жніўні. Плод — арэшак з дравяністым каляплоднікам, яйкападобны, ледзь рабрысты, з лямцавай аблямоўкай, таўстасценны.

Remove ads

Распаўсюджанне

Thumb
Ліпа лямцавая ў пару ў Бельгіі.

Натуральна расце на Балканах, у Заходняй Украіне, Малдавіі, Малой Азіі. Цеплалюбная, ценевынослівая, незімастойкая, сярэдне патрабавальная да ўрадлівасці глебы, дэкаратыўная расліна. Вырошчваюць у садах і парках.

Выкарыстанне

Меданос. Адвар кветак ліпы выкарыстоўваюць як патагонны і жарапаніжальны сродак.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads