Ліпень (рыба)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліпень (рыба)
Remove ads

Ліпень, звычайны харыус, еўрапейскі харыус (Thymallus thymallus) — рыба падсямейства харыусавых атрада ласосепадобных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела да 50 см, маса 0,5—1 кг. Цела стройнае, тарпедападобнае, укрытае адносна дробнай луской, размешчанай уздоўж цела рэзка акрэсленымі радамі. У бакавой лініі 74—96 лускавінак. Рот канцавы, невялікі, з маленькімі шчацінкападобнымі зубамі. Спінны плаўнік размешчаны бліжэй да галавы, высокі і доўгі, у ім 4—17 простых і 13—17 разгалінаваных прамянёў. Бліжэй да хваставога плаўніка ёсць невялікі тлушчавы плаўнічок. Афарбоўка цела яркая, асабліва вясной у перыяд нерасту. На спіне, у верхняй частцы з бакоў мноства чорных плямак, па баках слаба прыкметныя бураватыя палоскі, спінны плаўнік яркі, у вочкі. Парныя плаўнікі жоўтыя або чырванаватыя, няпарныя — фіялетавыя.

Remove ads

Пашырэнне

Пашырэнне: рэкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў вярхоўях і некаторых прытоках Нёмана, Віліі і Заходняга Буга. Аддае перавагу хуткаплынным рэкам з чыстай вадой, дзе ямы чаргуюцца з перакатамі. Аселая рыба, трымаецца на пясчаных і камяністых перакатах паблізу ям і віроў.

Thumb
Харыус звычайны на паштовай марцы Беларусі

Асаблівасці біялогіі

Полавая спеласць ва ўзросце 2—3 гады. Нераст у траўні на камяністых перакатах. Самцам уласціва шлюбнае ўбранне: цела іх становіцца ярка афарбаваным, спінны плаўнік павялічваецца. Плоднасць 3—36 тыс. ікрынак. Корміцца жывёльнай доннай драбязой, насякомымі, што падаюць на ваду, ікрой іншых рыб. Буйныя харыусы кормяцца таксама дробнай рыбай і нават невялікімі грызунамі, якія выпадкова трапілі ў ваду.

Літаратура

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Хуткія факты
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads