Лісна (археалагічныя помнікі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лісна — археалагічныя помнікі каля вёскі Лісна Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

Паселішча

Паселішча ў паўднёва-заходняй частцы вёскі, уздоўж берагоў р. Свольна. Выявіў у 2005 і ў 2006—2007 гадах даследаваў 260 м² М. В. Клімаў. Плошча 3,2 га. Культурны пласт 0,3—1,2 м. Знойдзены фрагменты посуду — ляпнога VI—VIII стст. і кругавога X—XVIII стст., рыбалоўныя снасці (гліняныя грузілы, жалезныя кручкі і васці); патэльня, жалезная вузкалязовая сякера, ледаходныя шыпы, цвікі і інш. Найбольшая колькасць знаходак адносіцца да X—XVIII стст. Аб высокім сацыяльным статусе паселішча сведчаць шкляныя бранзалеты, шыферныя прасліцы, зброя, ключы, дружынная насавая гарнітура. На адным з шыферных прасліц маюцца графіці, блізкія да скандынаўскіх рун. Магчыма, у X—XI стст. паселішча выконвала функцыю пагоста. У пазнейшы перыяд звязваецца з цэнтрам воласці Лісна, вядомым па дакументах XVI ст.

У культурным пласце выяўлены матэрыялы неаліту і бронзавага веку: крамянёвыя пласціны, наканечнік стралы паўночнабеларускай культуры, ляпны керамічны посуд нарвенскай культуры.

Remove ads

Курганны могільнік

Могільнік знаходзіцца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі. 35 паўсферычных насыпаў вышынёй 0,3—0,7 м, дыяметрам 5-6 м. Выявіў у 1930 годзе В. Глацёнак, у 1975 годзе З. М. Сяргеева раскапала 6 курганоў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў падкурганных ямах, пахаванні адзіночныя і парныя галавою на захад. Інвентар — бронзавыя скроневыя бранзалетападобныя кольцы з завязанымі канцамі, гладкія, вітыя і пласціністыя бранзалеты са штампаваным арнаментам, бронзавы ланцужок, рэшткі шаўковай тканіны з залатым шыццём. Могільнік датуецца X—XII ст, належаў крывічам.

Remove ads

Літаратура

  • Дучыц, Л. У. Курганны могільнік (в. Лісна) / Л. У. Дучыц // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 170.
  • Дучыц, Л. У., Клімаў, М. В. Лісна / Л. У. Дучыц, М. В. Клімаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 20—21. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Клімаў, М. В. Аб фарміраванні Ліснянскай воласці ў Полацкім княстве / М. В. Клімаў // Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы V Міжнароднай навуковай канферэнцыі (24―25 кастрычніка 2007 г.) / [укладальнік Т. А. Джумантаева]. — Полацк, 2009. — С. 287—294.
  • Клімаў, М. В. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Віцебскай вобласці // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — № 23. — С.
  • Памятники геологии // Верхнедвинский край / авт.-сост. О. В. Молодечкин; фото В. Л. Соловьева. — Верхнедвинск : О. В. Молодечкин, 2005. — С. 14.
  • Сергеева, З. М. О прибалтийских шейных гривнах в древнерусских памятниках X—XIII вв. // Краткие сообщения о докладах и полевых исследованиях Института археологии АН СССР. — 1978. — Вып. 155. — 35—40: ил.
  • Сергеева, З. М. Раскопки курганов на северо-западе Витебской области // Археологические открытия 1975 года / Институт археологии, Академия наук СССР; [Отв. ред. Б. А. Рыбаков]. — М.: Наука, 1976. — 602 с., [1] л. ил.: ил. — С. — 425—426.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads