Лі Лісань
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі Лісань (кіт. 李立三 , піньінь Lǐ Lìsān; 18 лістапада 1899, Лілін — 22 чэрвеня 1967, Пекін) — кітайскі рэвалюцыянер, палітык і прафсаюзны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Кітая. У розны час быў выконваючым абавязкі генеральнага сакратара ЦК КПК, кіраўніком аддзела прапаганды ЦК КПК, намеснікам старшыні Усекітайскай федэрацыі прафсаюзаў.
Remove ads
Біяграфія
Лі Лісань нарадзіўся ў правінцыі Хунань у сям’і памешчыкаў. У верасні 1919 года Лі выехаў на вучобу ў Францыю, адкуль быў высланы ў 1921 годзе за рэвалюцыйную дзейнасць. Пасля вяртання ў Кітай у 1922 годзе ўступіў у новаствораную Камуністычную партыю Кітая, кіраваў партыйнымі арганізацыямі ў Шанхаі. У 1928 годзе быў абраны ў кіраўніцтва партыі, адкуль быў выведзены ў 1930 годзе. Пасля вываду са складу кіраўніцтва КПК выехаў у Маскву.
У 1938 годзе арыштаваны органамі НКУС у Маскве. У 1941 годзе адпушчаны. Вярнуўся ў Кітай у 1946 годзе, аднак былы ўплыў у партыі яму аднавіць не ўдалося.
Падчас культурнай рэвалюцыі стаў аб’ектам труціў з боку хунвейбінаў, з-за чаго 22 чэрвеня 1967 года здзейсніў самагубства. Рэабілітаваны ў 1980 годзе.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads