МТ-ЛБ

From Wikipedia, the free encyclopedia

МТ-ЛБ
Remove ads

МТ-ЛБ, ШТ-ЛБ (шматмэтавы транспарцёр (цягач) лёгкі браняваны, руск.: МТ-ЛБ - многоцелевой транспортёр (тягач) лёгкий бронированный, «Аб’ект 6») — савецкі плывучы бронетранспарцёр. Створаны для транспартавання (перавозкі) людзей і грузаў, таксама шырока выкарыстоўваецца ў ролі артылерыйскага цягача (у некаторых часцях выкарыстоўваецца для перавозкі асабовага складу матарызаваных стралковых падраздзяленняў, хоць і не прызначаўся для гэтай ролі, у адрозненне ад прынятых раней на ўзбраенне БТР-60).

Хуткія факты МТ-ЛБ, Класіфікацыя ...
Thumb
Карпусы МТ-ЛБ

Прыняты на ўзбраенне ў 1964 годзе, выпускаўся на Харкаўскім трактарным заводзе. У наш час у Расійскай Федэрацыі шэраг мадыфікацый МТ-ЛБ вырабляецца на ААТ Мурамцеплавоз і на Рубцоўскім філіяле ААТ НПК «Уралвагонзавод» імя Ф. Э. Дзяржынскага.

МТ-ЛБ ужываўся савецкімі войскамі у Афганскай вайне, а пасля распаду СССР выкарыстоўваўся практычна ва ўсіх буйных узброеных канфліктах на постсавецкай прасторы. У значных колькасцях МТ-ЛБ таксама пастаўляўся саюзнікам СССР і нейтральным краінам, выкарыстоўваўся ў шэрагу рэгіянальных канфліктаў.

Выкарыстоўваўся як база для шэрагу машын спецыяльнага прызначэння, а шасі бронетранспарцёра выкарыстоўвалася для грамадзянскіх усюдыходаў. Хоць з сярэдзіны васьмідзесятых гадоў і сам МТ-ЛБ у варыянце без вежы і кулямётнага ўзбраення з поспехам выкарыстоўваўся ў народнай гаспадарцы ва ўмовах Крайняй Поўначы як усюдыход.

Мае мянушку «маталыга».

Пасля распаду СССР вытворчая база МТ-ЛБ засталася на тэрыторыі Украіны. На шасі гэтай машыны Харкаўскім трактарным заводам распрацаваны і выпускаецца грамадзянскі ўсюдыход ХТЗ-3Н.

Remove ads

Досвед баявога ўжывання

У асяроддзі вайскоўцаў, якія маюць ускоснае ўяўленне пра гэту машыну, існуе меркаванне пра яе, як пра машыну нізкахуткаснай, слабаабароненай, са слабой агнявой моцай. Такі падыход да МТ-ЛБ заснаваны на параўнальным аналізе гэтай машыны з БМП і БТР. Хібна негатыўная адзнака МТ-ЛБ мае карані ў параўнанні яго характарыстак як баявой машыны пяхоты. Не прымаецца да ўвагі той факт, што МТ-ЛБ з аднаго боку і БМП, БТР з іншага боку — гэта зусім розныя класы вайсковай тэхнікі. У адрозненне ад БМП, БТР, БМД, пры праектаванні МТ-ЛБ не ставілася задачы стварыць баявую машыну падтрымкі пяхоты. Ён першапачаткова праектаваўся як усюдыход для транспарціроўкі грузаў, артылерыйскіх гармат, а таксама — як санітарная машына. З улікам прад’яўленых патрабаванняў, лёгкая браня і кулямёт Калашнікава разглядаюцца не як недахоп, а як добрая якасць. Фактычна, у адрозненне ад звычайнага армейскага грузавіка, функцыі якога ён выконвае, МТ-ЛБ мае гусенічны ход, што павялічвае яго праходнасць, процікулявую браню і кулямётнае ўзбраенне.

Цягач не прызначаны для выкарыстання ў наступальных мэтах. Кулямётнае ўзбраенне ён мае вылучна для ўласнай абароны. Досвед Афганскай вайны паказаў, што, апроч свайго прамога прызначэння, МТ-ЛБ мог у выпадку неабходнасці эфектыўна абараніць кулямётным агнём не толькі сябе, але і гарматныя разлікі, за якімі машына замацавана як цягач.

Thumb
Маторнае аддзяленне
Remove ads

Мадыфікацыі

Thumb
МТ-ЛБМ (Аб’ект 6МБ).

Савецкія і расійскія

  • МТ-ЛБ (Аб’ект 6) — базавы варыянт
    • МТ-ЛБВ — усюдыходны варыянт. Мадыфікацыя мае шырэйшыя тракавыя пасы і паніжаны ўдзельны ціск на грунт. Прызначана для арктычных рэгіёнаў.
      • МТ-ЛБВ-Н — шматмэтавы транспарцёр-цягач, адаптаваны для эксплуатацыі ў народнай гаспадарцы.
        • МТ-ЛБВ-НС «Алтай» — шматмэтавы транспарцёр-цягач, адаптаваны для эксплуатацыі ў народнай гаспадарцы.
      • МТ-ЛБВМ — версія з усталёўкай 12,7-мм зенітнага кулямёта НСВТ.
      • МТ-ЛБВМК — версія з усталёўкай 12,7-мм зенітнага кулямёта «Корд». Рухавік ЯМЗ-238ВМ, магутнасцю 240 л.с.
        • МТ-ЛБВМ1К — мадыфікацыя, прыстасаваная для працы на высакагор’і, з усталёўкай новага рухавіка ЯМЗ-238БЛ-1, магутнасцю 310 л.с., новай радыёстанцыяй і новым атапляльнікам.
    • МТ-ЛБМ (Аб’ект 6М) — сучасная мадыфікацыя, распрацавана ў ААТ «Мурамцеплавоз»
      • Аб’ект 6МА — варыянт МТ-ЛБМ з вежавай усталёўкай, якая адпавядае бронетранспарцёру БТР-80
        • Аб’ект 6МА1 — мадэрнізацыя «Аб’екта 6МА» з дадатковай усталёўкай 30-мм аўтаматычнага гранатамёта АГС-17 «Полымя»
          • Аб’ект 6МА4 — мадэрнізацыя «Аб’екта 6МА1» з усталяваннем 23-мм аўтаматычнай гарматы 2А14 замест кулямёта КПВТ
        • Аб’ект 6МА2 — мадэрнізацыя «Аб’екта 6МА» з усталяваннем 23-мм аўтаматычнай гарматы 2А14 замест кулямёта КПВТ
      • Аб’ект 6МА3 — мадэрнізацыя «Аб’екта 6МА» з усталяваннем 4 пускавых усталёвак ПТУР 9М133 «Карнет», 7,62-мм кулямёта ПКТМ і 30-мм аўтаматычнага гранатамёта АГС-30 «Атлант»
      • Аб’ект 6МБ — варыянт МТ-ЛБМ з 30-мм гарматай 2А72, вежавая ўсталёўка як у бронетранспарцёра БТР-80А
        • Аб’ект 6МБ2 — мадэрнізацыя «Аб’екта 6МБ» з дадатковым усталяваннем 30-мм аўтаматычнага гранатамёта АГС-17 «Полымя»
      • Аб’ект 6МБ3 — варыянт МТ-ЛБМ з усталяваннем 23-мм авіяцыйнай гарматы ГШ-23у, 12,7-мм зенітнага кулямёта «Корд» і 30-мм аўтаматычнага гранатамёта АГС-30 «Атлант»
      • Аб’ект 6МБ4 — варыянт МТ-ЛБМ з усталяваннем 23-мм авіяцыйнай гарматы ГШ-23к, 12,7-мм зенітнага кулямёта «Корд» і 30-мм аўтаматычнага гранатамёта АГС-30 «Атлант»
      • МТ-ЛБМ1 (Аб’ект 6М1) — мадыфікацыя МТ-ЛБ з усталяваннем новага рухавіка ЯМЗ-238БЛ-1, магутнасцю 300—310 л.з., механічнай трансмісіі з гідрааб’ёмным механізмам кіравання завароткам
        • МТ-ЛБМ1А7 — варыянт з вежавай усталёўкай, якая адпавядае бронетранспарцёру БТР-80, з усталёўкай 7,62-мм кулямёта ПКТМ, 12,7-мм зенітнага кулямёта «Корд», 30-мм аўтаматычнага гранатамёта АГС-17 «Полымя» і ўсталявана сістэма 902В для пастаноўкі дымавых завес.
        • МТ-ЛБМ1Б2 — мадыфікацыя МТ-ЛБМ1 з ідэнтычным узбраеннем «Аб’екта 6МБ2»
      • МТ-ЛБМ2 (Аб’ект 6М2) — мадыфікацыя МТ-ЛБ ад «Курганмашзавода» з усталяваннем новага рухавіка і трансмісіі.
    • МТ-ЛБ-ЛПТ — лесапажарны трактар. Вытворца ААТ «Мурамцеплавоз».

Украінскія

  • МТ-ЛБР6 — БМП на шасі МТ-ЛБ з баявым модулем «ЗТМ-1». Узбраенне: 30-мм аўтаматычная гармата ЗТМ-1, 7,62-мм кулямёт КТ, дымавыя гранатамёты сістэмы 902Б «Хмара». Абароненасць экіпажа ўзмоцнена за кошт разнесенага бранявання і кевларавага падбівання, хадавая частка прычынена процікумулятыўнымі экранамі. Вытворца — Харкаўскі трактарны завод імя Сэрга Арджанікідзэ.
  • МТ-ЛБР7 — БМП на шасі МТ-ЛБ з баявым модулем «Штурм».[2] Узбраенне: 30-мм аўтаматычная гармата ЗТМ-1, спараны з ёй 7,62-мм кулямёт КТ-7,62, дзве пускавыя ўсталёўкі ПТУР 9М114М «Конкурс-М», 30-мм аўтаматычны гранатамёт, дымавыя гранатамёты. Абароненасць экіпажа ўзмоцнена за кошт разнесенага бранявання і кевларавага падбівання. Вытворца — Харкаўскі трактарны завод імя Сэрга Арджанікідзэ.
  • МТ-ЛБМШ — БМП на шасі МТ-ЛБ з баявым модулем «Шквал».[3] Узбраенне: 30-мм аўтаматычная гармата ЗТМ-1, спараны з ёй 7,62-мм кулямёт КТ-7,62, дзве процітанкавыя кіраваныя ракеты (ПТРК) «Бар’ер», 30-мм аўтаматычны гранатамёт, дымавыя гранатамёты.

Польскія

Швецкія

  • Pbv 401 — мадыфікацыя з усталяваннем 7,62-мм кулямёта Ksp 58 ці Ksp 95

Казахстанскія

Remove ads

Машыны на базе

Thumb
Пажарная машына МТ-ЛБу-ГПМ-10
Thumb
Thumb
Thumb

Савецкія і расійскія

  • МТП-ЛБ — машына тэхнічнай дапамогі. Вежавая ўсталёўка з кулямётам адсутнічаюць, на даху ўсталявана грузавая платформа
  • МТ-ЛБбу (Аб’ект 10) — падоўжаная версія, шасі мае 7 коўзанак з кожнага боку.
  • Аб’ект 26 — шасі 122-мм самаходнай гаўбіцы 2С1 «Гваздзік».
  • 1РЛ232 «Леапард» — савецкая станцыя наземнай артылерыйскай выведкі СНАР-10
  • 2С24 — самаходнае шасі мінамётнага комплексу 2К32 «Панна»
  • 9А34 — баявая машына ЗРК 9К35 «Страла-10СВ» (варыянт без радыёпеленгатара)
  • 9А35 — баявая машына ЗРК 9К35 «Страла-10СВ» (варыянт з радыёпеленгатарам)
  • 9П149 — баявая машына ПТРК 9К114 «Штурм-З»
  • Да-611 — машына радыяцыйнай выведкі
  • Да-612 — машына радыяцыйнай выведкі
  • АЗМ — расійская аэратранспартабельная землеройная машына
  • УДЗМ — расійская ўніверсальная дарожна-землеройная машына
  • РХМ «Кашалот» — савецкая выведвальная хімічная машына
  • РПМ — радыяцыйна-пошукавая машына
  • «Тунджа» — самаходны мінамёт з усталяваннем 120-мм мінамёта М-120
  • «Тунджа-Сані» — самаходны мінамёт з усталяваннем 120-мм мінамёта 2Б11
  • 2К21-2 — самаходны мінамёт з усталяваннем 82-мм мінамёта 2Б14 «Паднос» і 12,7-мм зенітнага кулямёта «Корд»
  • 2К32 «Панна» — самаходны мінамёт з усталёўкай 82-мм мінамёта 2Б24

Балгарскія

Польскія

  • TRI (Transporter Rozpoznania Inzynieryjnego) — інжынерная выведвальная машына
  • WEM Lotos — баявая медыцынская машына
  • WPT Mors — машына тэхнічнай дапамогі.
  • R-137T — перасоўная радыёстанцыя
    • ZWD-1 «Irys» — камандны пункт аўтаматызаванага комплексу «Irys».
  • MT-LB-23M «Krak» — зенітная самаходная ўсталёўка, узброеная 23-мм зенітнымі аўтаматамі (не пайшоў у серыю).
  • «Przebisnieg» — комплекс РЭБ, складаецца з трох машын:
    • SZ — станцыя радыёперашкод;
    • SR — станцыя распазнання;
    • WD krel — камандны пункт
  • «Opal-I»/«Opal-II» — мадэрнізацыя МТ-ЛБ са зменай корпуса, вадамётаў, усталёўкай новага рухавіка SW680/167/1 і вежкі з 12,7-мм зенітным кулямётам НСВТ[4] (не пайшоў у серыю)
  • BWO-40 — баявая машына пяхоты. Узброена 40-мм гарматай (не пайшоў у серыю)

Украінскія

  • ХТЗ-3Н — дэмілітарызаваны МТ-ЛБ. Транспартная гусенічная снегабалотаходавая машына, прызначаная для выканання транспартных і іншых адмысловых прац ва ўмовах бездарожжа і ў цяжкадаступных раёнах.[5] Вытворца — Харкаўскі трактарны завод імя Серго Арджанікідзэ.
  • ТГМ-126 — транспартная гусенічная машына на шасі МТ-ЛБ.[6] Вытворца — Харкаўскі аўтамабільны рамонтны завод.
Remove ads

Аператары

Сучасныя

Thumb
Баявая машына 9П149 ПТРК «Штурм-З» у Артылерыйскім музеі Санкт-Пецярбурга
  •  Азербайджан — 336 МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
  •  Арменія — некаторая колькасць МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
  •  Бангладэш — 134 МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
  •  Беларусь — 50 МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
  •  Балгарыя — 315 МТ-ЛБ, а таксама 687 адзінак тэхнікі на яго базе, па стане на 2012 год. Складзены кантракт на пастаўку ў Ірак 500 бронетранспарцёраў, з ліку якія здымаюцца з узбраення.[7]
  •  Грузія — 66 МТ-ЛБ, з іх 21 на захоўванні, па стане на 2012 год
  •  ДР Конга — 6 адзінак МТ-ЛБ пастаўлены з Украіны ў 2000 годзе[8]
  •  Ірак — 61 МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
  •  Казахстан — 180 МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
  •  Літва — 10 МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
  •  Паўночная Македонія — 10 МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
  •  Малдова — 55 МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
  •  М’янма — 26 МТ-ЛБМШ, па стане на 2012 год[9][10]
  •  Нігерыя — 67 МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
  •  Польшча — некаторая колькасць МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
  •  Расія:
    • Сухапутныя войскі Расійскай Федэрацыі — 7000 МТ-ЛБ, з іх 2000 на захоўванні, па стане на 2012 год
    • Марская пяхота Расіі — 250 МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
    • Берагавыя войскі ВМФ Расіі — 400 МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
  •  ЗША — 17 адзінак МТ-ЛБ пастаўлены з ФРГ у 1991 годзе[8]
  •  Украіна — 2090 МТ-ЛБ, па стане на 2010 год[11]
  •  Уругвай — 3 МТ-ЛБ, па стане на 2012 год
  •  Фінляндыя — 102 МТ-ЛБВ, па стане на 2012 год
  •  Швецыя — 137 Pbv.401A, з іх 56 Pbv.4020 па стане на 2010 год

Былыя

Remove ads

Служба і баявое ўжыванне

  1. Афганская вайна (1979—1989)[12]
  2. Узброены канфлікт у Прыднястроўе — Некаторая колькасць МТ-ЛБ знаходзіцца на ўзбраенні Прыднястроўскіх узброеных сіл. Удзельнічалі ў сакавіку 1992 года ў баях. Ужываліся таксама і з боку Малдавіі. На некаторыя машыны ўсталёўваліся ўсталёўкі ЗП-23-2[13]
  3. Другая чачэнская вайна — выкарыстоўваліся Расійскімі войскамі. Па стане на лістапад 1999 года ў Чачэнскай Рэспубліцы было засяроджана 667 адзінак МТ-ЛБ[14]
  4. Узброены канфлікт у Паўднёвай Асеціі (2008)[15]
  5. Узброены канфлікт на ўсходзе Ўкраіны (2014)[16]
Remove ads

Выяв

МТ-ЛБВМК на паказе ваеннай тэхнікі ў Броніцах:

Станцыя засечкі ядзерных выбухаў К-612-О на вучэннях часцей і падраздзяленняў войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны на Шыханскім палігоне:

Відэа

Гл. таксама

Зноскі

  1. МТ-ЛБМШ. Army Guide.
  2. Sopel/Stalagmit (польск.)(недаступная спасылка). Militarium.net. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2009. Праверана 28 лістапада 2014.
  3. ХТЗ-3Н снегоболотоход. Харкаўскі трактарны завод.
  4. Stockholm International Peace Research Institute — Arms Transfers Database(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2010. Праверана 28 лістапада 2014.
  5. Ground Forces — Ukraine (англ.). GlobalSecurity.org. Праверана 2 верасня 2012.
  6. А. Р. Заец.. Бранетанкавая тэхніка ў Афганістане (1979—1989). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2012. Праверана 4 чэрвеня 2012.
  7. Віталь Майсееў.. Танкі ў Прыднястроўе. Альманах «Ваенны каментатар», 2003, № 1(5). Ваенна-патрыятычны сайт «Адвага» (1 студзеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 16 мая 2012.
  8. Генадзь Жилин.. МТ-ЛБ: працяг тэмы : Незаслужана забыты «працавік» другой чачэнскай. Часопіс «Свет зброі», № 7, 2006. Ваенна-патрыятычны сайт «Адвага» (1 ліпеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2012. Праверана 4 чэрвеня 2012.
  9. Сяргей Варанцоў.. Асеція ў агні(недаступная спасылка). «Франтавая ілюстрацыя», № 6, 2008. Ваенна-патрыятычны сайт «Адвага». Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2014.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads