Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Магілё́ўская абласна́я бібліятэ́ка імя У. І. Леніна — дзяржаўная бібліятэка ў Магілёве, размешчаная па адрасе вуліца Крыленкі, д. 8, на рагу з вуліцай Дзяржынскага. Заснаваная ў студзені 1935 года ў якасці аддзялення Дзяржаўнай бібліятэкі БССР.

Хуткія факты Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Тып ...

На 2020 год працавала з панядзелка па чацвер а 9:00—20:00 і ў суботу і нядзелю а 9:00—18:00. Улетку — з суботы па чацвер а 9:00—18:00[2]. Чытачам выдавалі да 10 кніг на тэрмін да 30 дзён[3].

Remove ads

Структура

На 2020 год Магілёўская абласная бібліятэка ўключала:

  • на цокальным паверсе — міжбібліятэчны абанемент і 3 аддзелы: 1) апрацоўкі літаратуры і фарміравання каталогу, 2) камплектавання, 3) кнігасховішча;
  • на 1-м паверсе 4 аддзелы — 1) абанементны, 2) інфармацыйна-даведкавы, 3) інфармацыйных рэсурсаў, 4) маркетынгу і бібліятэказнаўчай працы;
  • на 2-м паверсе — агульную чытальную залу, музейны пакой, сектар аўтаматызацыі і юнацкі аддзел;
  • на 3-м паверсе — 2 аддзелы: 1) беларускай і краязнаўчай літаратуры, 2) мастацтваў;
  • па вуліцы Ленінскай, д. 68 — аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў[4].
Remove ads

Гісторыя

У студзені 1935 года ў Магілёве адчынілі аддзяленне Дзяржаўнай бібліятэкі Беларускай ССР. У студзені 1938 года яго пераўтварылі ў Магілёўскую абласную бібліятэку ў сувязі з утварэннем Магілёўскай вобласці. Бібліятэку размясцілі на Першамайскай вуліцы ў 2-павярховым доме № 82. На 1941 год МАБ налічвала 13 супрацоўнікаў, з іх 9 бібліятэкараў. 3 сакавіка 1953 года МАБ падпарадкавалі Міністэрсту культуры БССР[5].

У 1967 годзе стварылі аддзел мастацтваў, дзе размясцілі адпаведныя падручнікі, нотныя выданні, альбомы, грам-пласцінкі, аўдыёкасеты і кампакт-дыскі[6]. У 1989 годзе ў склад МАБ уключылі Магілёўскую абласную дзіцячую бібліятэку, якую пераўтварылі ў аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых (1—6) класаў[7]. У 1994 годзе стварылі аддзел аўтаматызацыі. У красавіку 2000 года заснавалі аддзел інфармацыйных рэсурсаў, які стаў забяспечваць чытачоў даведкавымі базамі даных у Сеціве[8]. У красавіку 2005 года ў складзе МАБ утварылі аддзел апрацоўкі літаратуры і фарміравання каталогаў[9]. 14 верасня 2011 года адчынілі музейны пакой, у якім адлюстравалі гісторыю бібліятэкі[10].

На пачатак 2017 года ў МАБ налічвалася 72 039 выданняў па-беларуску, што складала 9,8 % бібліятэчнага фонду. На брашуры і кнігі прыпадала 67 % асобнікаў, на часопісы — 26 %, на гуказапісы і ноты — па 2,2 %, на кінафільмы — 1,1 %, на газеты — 0,8 %, на выяўленчыя дакументы — 0,4 %, на электронныя выданні — 0,3 %. На галіновую літаратуру прыпадала 73 % выданняў, на мастацкую — 27 %[1].

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. аўтарскі калектыў у складзе Юліі Аляксандраўны Касцюк, галоўнага бібліятэкара, і Івана Уладзіміравіча Малініна, вядучага бібліятэкара аддзела маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы бібліятэкі ўзнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва «за значныя дасягненні ў справе выхавання любові да роднага краю, стварэнне інфармацыйных рэсурсаў, прысвечаных тэме малой радзімы»[11].

Кіраўніцтва

  • Ганна Горбач (студзень 1935 — чэрвень 1940)
  • Марына Нянашава (5 чэрвеня 1940—1941)
  • Ганна Чудовіч (ліпень 1944 — красавік 1946)
  • Аляксандр Пархімовіч (18 красавіка — 27 снежня 1946)
  • В. А. Галавач (3 лютага 1947 — 19 ліпеня 1948)
  • Аляксандр Глотаў (19 ліпеня 1948 — 17 ліпеня 1953)
  • Я. П. Вішнеўскі (17 ліпеня — 31 снежня 1953)
  • Таццяна Лазарава (3 студзеня 1954 — 4 чэрвеня 1957)
  • Ніна Саўчанка (28 жніўня 1957 — студзень 1969)
  • Вольга Баранава (студзень 1969 — красавік 1996)
  • Ала Васіленка (30 мая 1996 — 29 жніўня 2008)
  • Ілона Сарокіна (з 2008 года)[5]
Remove ads

Зноскі

  1. Ілона Сарокіна. Справаздача за 2016 год. Магілёўская абласная бібліятэка (1 жніўня 2017). Праверана 11 верасня 2020.
  2. Графік працы. Магілёўская абласная бібліятэка (1 жніўня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  3. Правілы карыстання. Магілёўская абласная бібліятэка (1 жніўня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  4. Структура. Магілёўская абласная бібліятэка (1 жніўня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  5. Гісторыя (руск.). Магілёўская абласная бібліятэка (1 жніўня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  6. Аддзел мастацтваў. Магілёўская абласная бібліятэка (1 жніўня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  7. Аддзел абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў. Магілёўская абласная бібліятэка (1 жніўня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  8. Аддзел інфармацыйных рэсурсаў. Магілёўская абласная бібліятэка (1 жніўня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  9. Аддзел апрацоўкі літаратуры і фарміравання каталогаў. Магілёўская абласная бібліятэка (1 жніўня 2020). Праверана 11 верасня 2020.
  10. Музейны пакой. Магілёўская абласная бібліятэка (1 жніўня 2020). Праверана 11 верасня 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads