Мажэйскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мажэйскае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мядзелка, за 4 км у напрамку на паўночны захад ад горада Паставы, каля вёскі Мажэйкі.
Remove ads
Назва
Назва Мажэйскага возера ад назвы вёскі Мажэйкі. Тапонім Мажэйкі — ад балцка-літоўскага антрапоніма (даўнейшага імя) Mažeika / Mažeikis, якое ад літоўскага mažas «малы».
Корань Maž- нярэдкі і ў балцкай гідраніміі, ад яго літоўскія рачныя назвы тыпу Maž-upis, Mažiklis[2], назвы рэк Можа (прыток дняпроўскага Бабра), Мажа (у басейне Прыпяці), Мажанка і Мажайка (прытокі Бярэзіны)[3], назва ракі Мажая, ад якой назва падмаскоўнага Мажайска.
Remove ads
Гідраграфія
Плошча паверхні 0,66 км². Даўжыня 1,42 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 3,19 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м, сярэдняя 2,5 м. Аб’ём вады 1,68 млн м³. Плошча вадазбору 10,7 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе пераходзяць у забалочаную нізіну. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, у паўночнай і паўднёвай частках возера сплавінныя. На паўночным захадзе і ўсходзе забалочаная пойма шырынёй 100—200 м. Дно ілістае, плоскае. Возера эўтрофнае. Зарастае да глыбіні 2—2,3 м і на адлегласці 10—70 м ад берага. У возера ўпадаюць некалькі меліярацыйных каналаў. Каналам злучана з ракой Альшанка.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads