Майсей Ізраілевіч Аксянцаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Майсей (Моўша-Янкель) Ізраілевіч Аксянцаў (руск.: Аксянцев Моисей Израилевич; 2 верасня 1897, Чарэя10 студзеня 1965, Казань) — савецкі вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1937).

Хуткія факты Майсей Ізраілевіч Аксянцаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і краўца. Скончыў медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта (1923). Быў пакінуты ў ардынатуру пры факультэтскай тэрапеўтычнай клініцы. Адначасова загадваў аддзелам рабочай медыцыны Татнаркамздрава. У 1927 г. у Казані быў арганізаваны туберкулёзны інстытут, першым дырэктарам якога стаў Аксянцаў. 11 мая 1928 г. СНК Татарскай рэспублікі прызначыў Аксянцава намеснікам Наркама аховы здароўя і членам Калегіі Наркамздрава. У 1929 г. малодшы асістэнт пры кафедры агульнай паталогіі медыцынскага факультэта Казанскага ўніверсітэта,у 1930 г. — намеснік дырэктара па АХЧ, а затым — дырэктар Казанскага ГІДУВа, дзе працаваў да 1937 г. Пасля вылучэння медфакультета ў самастойны ВНУ працаваў на кафедры паталагічнай фізіялогіі КДМІ, у 1931 г. ацверджаны штатным дацэнтам. На кафедры займаўся дзеяннем паніжанага ціску на арганізм чалавека, працаваў у лабараторыях Берліна і Рыма, Швейцарыі і Аўстрыі. З 1934 г. узначаліў кафедру патафізіялогіі. У 1935 г. разам з загадваннем кафедры патафізіялогіі КДМІ, кіраўніцтвам ГІДУВам, ён быў прызначаны дырэктарам КДМІ. З 1947 г. працаваў у Казанскім НДІ траўматолагіі і артапедыі, з 1954 навуковым работнік, з 1962 г. — кіраўнік аддзела патафізіялогіі.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads