Макак-рэзус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Макак-рэзус
Remove ads

Макак-рэзус[1] (Macaca mulatta) — від макак, адзін з найбольш вядомых відаў сямейства Мартышкавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Прыродаахоўны статус макак-рэзусаў у Чырвонай кнізе Міжнароднага саюза аховы прыроды пазначаны як LC («выклікае найменшую асцярогу») з прычыны шырокага распаўсюджвання, меркавана вялікай колькасці і адаптаванасці да разнастайных месцаў жыцця. Макак-рэзус насяляе Паўднёвую, Цэнтральную і Паўднёва-Усходнюю Азію, арэал віду найбольшы з усіх прыматаў, за выключэннем людзей. Сустракаецца на розных вышынях і ў самых розных месцах жыцця: ад лугоў да засушлівых і лясных зон, а таксама паблізу населеных пунктаў.

Remove ads

Паходжанне назвы

Назва «рэзус» нададзена віду макак французскім прыродазнаўцам Жанам Батыстам Адберам (1759—1800) у імя фракійскага цара Рэса, які падчас Траянскай вайны змагаўся на баку Троі. У еўрапейскія мовы імя ўвайшло ў латынізаваным напісанні Rhesus, скарочана — Rh.

Апісанне

Даволі буйныя мажныя жывёлы, з цёмнай зеленавата-жоўтай афарбоўкай поўсці. Твар, вушы і кісці рук бледна-мяснога колеру.

Рэзусы не баяцца вады, добра плаваюць і ныраюць.

Размнажэнне

Цяжарнасць доўжыцца 164 дні, нараджаецца 1 дзіцяня, якога маці корміць да года. Маці зацята абараняе сваё дзіцяня. Палавая спеласць надыходзіць у 4 гады.

Лад жыцця

Жывуць рэзусы вялікімі зграямі (да 20 і больш асобін) у лясах або на адкрытых горных схілах. Індыйцы лічаць іх свяшчэннымі жывёламі і часам пакідаюць для іх непрыбранай частка ўраджаю на сваіх палях.

Мова

Для макак-рэзусаў характэрны некалькі тыпаў крыкаў. Гэтыя гукі рэзусы выдаюць у розных сітуацыях, у розных эмацыйных станах:

  • Раве малпа, якая ўпэўнена ў сваіх сілах і пагражае іншай, ніжэйшага рангу.
  • Шумная задышка — пагроза зыходзіць ад менш упэўненага рэзусу, які хоча падчас нападу атрымаць падтрымку суродзічаў.
  • Брэх значыць пагрозу з боку таго, хто недастаткова агрэсіўны, каб напасці.
  • Бурчанне выдае злёгку ўстрывожаны рэзус.
  • Віскатлівы брэх — відавы сігнал трывогі, выдаецца пры выяўленні драпежніка.
  • Пранізлівы крык спачатку гучыць на вельмі высокай ноце, затым рэзка абрываецца; такі гук выдае рэзус, якому пагражае суродзіч высокага рангу.
  • «Кудахтальны» крык выдае той, каму пагражае суродзіч.
  • Віскат выдае пераможаная малпа, пакусаная падчас бойкі.
  • Піск выдае рэзус, які абараняецца падчас бойкі і сілы якога канчаюцца.
Remove ads

Распаўсюджванне

Самы паспяховы і распаўсюджаны від прыматаў свету: сустракаюцца ў Пакістане, Індыі, у Гімалаях ад Непала да Паўночнай Бірмы, у Паўднёвым Кітаі, краінах Індакітаю; у вялікай колькасці жывуць нават у гарадах.

Выкарыстанне ў медыцыне

Макак-рэзусаў трымаюць у віварыях як мадэльныя аб’екты для медыцынскіх, эталагічных і нейрабiялагiчных даследаванняў. На гэтых малпах адкрыты рэзус-фактар ​​— фактар ​​сумяшчальнасці крыві.

Макак часта выкарыстоўваюць для эксперыментаў па трансплантацыі органаў. Так, у 1970 годзе амерыканскі нейрахірург Роберт Уайт правёў трансплантацыю галавы адной малпы на цела другой.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads