Макоўза

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Макоўза
Remove ads

Мако́ўза — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Цна (басейн Дняпра).

Хуткія факты Макоўза, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Корань Mak- у літоўскіх водных назваў Makys (возера), *Makia (рака), Mak-a-raistis (балота), у латышскім Maka. Гэты корань звязаны з літоўскім makoti «брысці (праз гразь)», makynė «балаціна», maknus «топкі», латышскім makņa «балаціна, балоцістае месца»[1].

Рэдкі пашыральнік -auz- у літоўскім мікратапоніме (назва балаціны) Ramaũzė (< Ramaũza «Рамоўза», ад ramus «спакойны»)[2].

Значэнне назвы Макоўза можна перадаць як «Балацінная (рака)». Паабапал ракі ў верхнім яе цячэнні, ад вытоку да в. Паграбішча — шматлікія крыніцы, якія i забалочваюць берагі Макоўзы.

Балцкімі таксама з’яўляюцца як назва ракі Цна, у якую Макоўза ўцякае, так і назвы іншых цнянскіх прытокаў рэк Ісга (таго ж паходжання, што і бярэзінская Сха), Пядынь, Лавоша[3]. На Бярэзіне (як і на Сажы) Ул. Тапаровым адзначалася адмысловая канцэнтрацыя балцкіх гідронімаў.

Remove ads

Водаапісанне

Даўжыня ракі 5,2 км[4]. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Паграбішча, вусце за 1,2 км на поўнач ад вёскі Масцішча.

У верхнім цячэнні ракі, каля вёскі Паграбішча — крыніцы, абвешчаныя гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння «Паграбішчанскія крыніцы» рашэннем выканаўчага камітэта Лагойскага раёна № 1512 ад 27.10.2008. Плошча ахоўнай зоны крыніцаў — 17,1 га. Згодна з хімічным даследаваннем, вада і з крыніцаў, і ў самой Макоўзе ля вёскі Паграбішча — добрай якасці.

На ўсходняй ускраіне вёскі Паграбішча на рацэ плаціна і сажалка. Адразу за сажалкай уладкаванае рыбная гаспадарка. Рэчышча ракі каналізаванае пачынаючы ад сажалкі і да ўтоку ў раку Цну.

Remove ads

Зноскі

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 202.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 272.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 189—190, 203.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads