Пядань

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пяда́нь[1] (трансліт.: Piadań, руск.: Пядань) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мсціжскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

У П. Маштакова згадваецца рака Пядынка (прыток Цны)[2], — вёска стаіць на яе вярхах. На ранейшых картах і вёска, і рака пазначаліся як «Пядынь».[крыніца не пазначана 49 дзён]

На думку У. Тапарова, рачная назва Пядынка балцкага паходжання. Тапанімічны аналаг — пруская назва Pendelythen / Pyndelithen (літ. pendėti «сохнуць, гнісці»). Наўрад ці меў рацыю, паводле Ул. Тапарова, Я. Развадоўскі, калі тлумачыў гэтую назву з фінскай[3].

На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Пядань пахоздіць ад беларускага пядань — кісць рукі і мера (параўн. пядзя)[4]. Акадэмічныя і дыялектычная слоўнікі беларускай мовы слова «пядань» не даюць[5][6]. У Даля згадваецца слова пядень — тое ж, што і пядзя[7].

На думку А. Рогалева, назва Пядынка ўтворана ад старажытнай каранёвай асновы *pet, якая мела значэнне «расцяканне», «цячы», «паток»[8].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads