Макрацы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Макрацы[1] (Ceratopogonidae) — сямейства двукрылых насякомых, самкі імага якіх у большасці выпадкаў з’яўляюцца кампанентам комплексу гнюса.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня цела да 4 мм. Крылы плямістыя або бясколерныя. Вочы вялікія, вусікі 13—14-членікавыя. Ротавыя органы ў выглядзе колючага хабатка. Самцы кормяцца нектарам, самкі найчасцей крывасмокі. Развіццё з поўным ператварэннем.
Пашырэнне
Макрацы засяляюць ўсе кантыненты, акрамя Антарктыды. На Беларусі 28 відаў макрац-крывасмокаў з роду Culicoides. Жывуць у забалочаных мясцінах.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads