Маруна лжывая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маруна лжывая[1], Маруна Вайяна[2], Маруна Ваяна[3] (Galium spurium) — від раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Афрыцы, Азіі, Канадзе.
Remove ads
Назва
Маруна лжывая, дзяргун, макрыца цвятная, макрэц, павіліца[4][5][6].
Апісанне
Слабая павойная аднагадовая трава 0,3—1,8 м даўжынёй з калючымі, але часам аголенымі сцебламі. Лісце і прылісткі растуць кольцамі па 6—8, пласціны лінейна-ланцэтныя, звужаныя пры аснаванні, памерам 1—4(4,7) см × 1—3(6) мм, з ніткападобным кончыкам на верхавіне, ля аснавання клінаватыя, палі і цэнтральная жылка з грубымі калючкамі, што робіць усю расліну учэпістай[7].
Суквецці (паўпарасонікі) 1—9-кветкавыя, але часам са шматлікімі пладамі, якія растуць у вузлах асноўнага сцябла ці галоўных галін; кветаножкі 0-3.2(3.7) см даўжынёй. Чашачка апушаная або голая. Вяночак зелянява-белай, белай, зялёнай або жаўтлявай афарбоўкі, 1—2 мм шырынёй; трубка 0,3—0,4 мм даўжынёй; пялёсткі 0,7—1,1 × 0,5—0,6 мм. Плады пакрытыя кручкападобнымі валасінкамі, без грудкоў (вельмі рэдка з грудкамі) або голыя[3][7]. Плод — 2-дольны схізакарп, плодалісцікі паўсферычныя, 2-3 мм шырынёй[8].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўропе, Афрыцы, Азі, Паўночнай Амерыцы: Канадзе[7].
Ва Украіне расце ў зарасніках кустоў, як пустазелле ў пасевах і садках — на ўсёй тэрыторыі[3].
Галерэя
- Сцябло
- Кола лісця
- Суквецці
- Плод
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 57. — 160 с. — 2 350 экз.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 57. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Galium vaillantii DC.
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 261. (руск.) (укр.)
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- luontoportti.com . (англ.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads