Маруна лжывая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Маруна лжывая
Remove ads

Маруна лжывая[1], Маруна Вайяна[2], Маруна Ваяна[3] (Galium spurium) — від раслін сямейства Марэнавыя (Rubiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Афрыцы, Азіі, Канадзе.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Маруна лжывая, дзяргун, макрыца цвятная, макрэц, павіліца[4][5][6].

Апісанне

Слабая павойная аднагадовая трава 0,3—1,8 м даўжынёй з калючымі, але часам аголенымі сцебламі. Лісце і прылісткі растуць кольцамі па 6—8, пласціны лінейна-ланцэтныя, звужаныя пры аснаванні, памерам 1—4(4,7) см × 1—3(6) мм, з ніткападобным кончыкам на верхавіне, ля аснавання клінаватыя, палі і цэнтральная жылка з грубымі калючкамі, што робіць усю расліну учэпістай[7].

Суквецці (паўпарасонікі) 1—9-кветкавыя, але часам са шматлікімі пладамі, якія растуць у вузлах асноўнага сцябла ці галоўных галін; кветаножкі 0-3.2(3.7) см даўжынёй. Чашачка апушаная або голая. Вяночак зелянява-белай, белай, зялёнай або жаўтлявай афарбоўкі, 1—2 мм шырынёй; трубка 0,3—0,4 мм даўжынёй; пялёсткі 0,7—1,1 × 0,5—0,6 мм. Плады пакрытыя кручкападобнымі валасінкамі, без грудкоў (вельмі рэдка з грудкамі) або голыя[3][7]. Плод — 2-дольны схізакарп, плодалісцікі паўсферычныя, 2-3 мм шырынёй[8].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Афрыцы, Азі, Паўночнай Амерыцы: Канадзе[7].

Ва Украіне расце ў зарасніках кустоў, як пустазелле ў пасевах і садках — на ўсёй тэрыторыі[3].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 57. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 57. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Galium vaillantii DC.
  3. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наук. думка, 1987. — С. 261. (руск.) (укр.)
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. luontoportti.com. (англ.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads