Максім Аляксандравіч Клімянок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Максім Аляксандравіч Клімянок (15 мая 1902, Ніжнія Жары, Брагінскі раён — 4 ліпеня 1992) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Хуткія факты Максім Аляксандравіч Клімянок, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У маі 1924 года быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Пасля звальнення ў запас вярнуўся ў родную вёску. У 1928 годзе выбраны старшынёй калгаса імя Кірава, затым калгаса «Рухавік рэвалюцыі» Брагінскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камісарам партызанскага атрада, потым партызанскай брыгады імя Калініна.

Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1945—1953 гадах быў на гаспадарчай рабоце. Працаваў старшынёй Мёрскага райвыканкама. Пасля заканчэння Горацкай школы аграномаў загадваў Глыбоцкім райсельгасаддзелам.

У 1953—1971 гадах кіраваў калгасам імя Чапаева Глыбоцкага раёна. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка стала адной з вядучых у рэгіёне.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М. А. Клімянок у 1966 годзе удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967—1971 гадах.

З 1971 года на пенсіі.

Remove ads

Узнагароды

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads