Максім Львовіч Канцэвіч
расійскі і французскі матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Львовіч Канцэвіч (нар. 25 жніўня 1964, Хімкі) — французскі матэматык расійскага паходжання, лаўрэат Філдсаўскай прэміі за доказ гіпотэзы Вітэна аб эквівалентнасці дзвюх мадэляў квантавай гравітацыі і знаходжанне найлепшага (на той момант) інварыянта вузлоў з дапамогай прыдуманага ім і пазней названага ў яго гонар інтэграла.
Remove ads
Біяграфія
Сын вядомага савецкага ўсходазнаўца Льва Рафаілавіча Канцэвіча. Вучыўся ў матэматычным класе Уладзіміра Міронавіча Сапожнікава маскоўскай школы № 91. Скончыў мехмат МДУ ў 1985 годзе і, прапрацаваўшы некалькі гадоў у Інстытуце праблем перадачы інфармацыі АН СССР, атрымаў PhD ступень у 1992 годзе ў Бонскім універсітэце (Германія) пад кіраўніцтвам Дона Цагіра. Пасля гэтага быў запрошаны працаваць адразу ў некалькі прэстыжных універсітэтаў (Прынстан, Берклі і Гарвард). Цяпер Максім Канцэвіч — пастаянны прафесар Інстытута вышэйшых навуковых даследаванняў пад Парыжам і ганаровы запрошаны прафесар (англ.: distinguished visitor) Ратгерскага ўніверсітэта ў ЗША.
Remove ads
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- http://www.ihes.fr/~maxim/CVAnglais.html Праверана 6 лютага 2017.
- Матэматычная генеалогія — 1997.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads