Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў

дзяржаўны дзеяч Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў
Remove ads

Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў (нар. 19 чэрвеня 1972, Мінск, БССР, СССР) — беларускі дзяржаўны і спартыўны дзеяч, дыпламат. Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.

Хуткія факты Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў, 9-ы Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Сын беларускага спартыўнага дзеяча, першага прэзідэнта НАК Беларусі Уладзіміра Мікалаевіча Рыжанкова[1].

У 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Міжнароднае права», у 2003 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

У 1994—1996 гадах супрацоўнік цэнтральнага апарату Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 1996 года да 2000 года супрацоўнік пасольства Беларусі ў Ізраілі. У 2000—2003 гадах начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы Міністэрства замежных спраў. У 2003—2005 гадах саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Польшчы. У 2005—2006 гадах начальнік упраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў.

З 2006 года начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2012 года да 2016 года памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму. У 2015—2017 гадах першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі. Са снежня 2016 года да 27 чэрвеня 2024 года[2] — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

27 чэрвеня 2024 года прызначаны Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь[2].

Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола з 2014 года, ганаровы член Беларускай федэрацыі шахмат з 2017 года[3].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

31 жніўня 2020 года ўключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[4].

21 чэрвеня 2021 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[5]. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Рыжанкоў як першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, які на працягу больш за двух дзесяцігоддзяў займаў шэраг пасад на дзяржаўнай службе, у тым ліку ў Міністэрстве замежных спраў і розных пасольствах, цесна звязаны з прэзідэнтам і адказвае за забеспячэнне рэалізацыі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у сферы ўнутранай і знешняй палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[6]. 6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7].

21 чэрвеня 2021 года Рыжанкоў таксама быў дададзены ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі[8] і Канады[9]. 7 ліпеня 2021 года ў свой санкцыйны спіс Рыжанкова ўнесла і Швейцарыя[10].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  2. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads