Максім Юр’евіч Вітус
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Вітус (нар. 11 лютага 1989, Ваўкавыск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец ваўкавыскага футбола, з 2007 года гуляў у мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»). У лютым 2012 года, пасля распаду «Партызана», трапіў у гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным левым абаронцам. У сезоне 2013 некаторы час выкарыстоўваўся як флангавы паўабаронца, але пазней вярнуўся на звыклую пазіцыю левага абаронцы.
У кастрычніку 2014 года быў на праглядзе ў казахстанскім «Кайсары»[3], але пазней вярнуўся ў Гродна. У снежні 2014 года быў на праглядзе ў польскай «Завішы», але не падышоў клубу[4]. У студзені 2015 года, пакінуўшы «Нёман»[5], адправіўся разам з мінскім «Дынама» ў Турцыю на прагляд[6]. Знаходзіўся ў «Дынама» два месяцы, і нарэшце 19 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з клубам[7]. У складзе дынамаўцаў здолеў замацавацца на пазіцыі левага абаронцы.
У студзені 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з харвацкім клубам «Спліт»[8]. У лістападзе 2016 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт са «Сплітам»[9].
Пасля зыходу са «Спліта» Вітусам цікавіўся шэраг беларускіх і замежных клубаў. 1 лютага 2017 года было абвешчана аб пераходзе абаронцы ў брэсцкае «Дынама»[10]. У складзе брэсцкай каманды стаў асноўным левым абаронцам. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2020 года[11]. У сезоне 2019 заставаўся іграком асноўнага складу, у чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года пакінуў брэсцкі клуб[12], аднак у студзені 2020 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі на адзін год[13]. У сезоне 2020 з’яўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных.
У снежні 2020 года разам з большасцю асноўнага складу пакінуў брэсцкі клуб. Пазней, завяршыўшы кар’еру ў футболе, стаў працаваць у сферы IT[14].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. З’яўляўся іграком алімпійскай зборнай Беларусі і трапіў у заяўку на Алімпійскія гульні 2012, але атрымаў траўму ў кантрольным матчы супраць лонданскага «Альянса аматараў футбола», і замест яго на Алімпіядзе выступіў Максім Скавыш.
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі: 2019
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2018
Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2018, 2019, 2020
Статыстыка выступленняў
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
