Макс Вебер (мастак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Макс Вебер (мастак)
Remove ads

Макс Вебер (англ.: Max Weber; 18 красавіка 1881 — 4 кастрычніка 1961) — польска-амерыканскі жывапісец яўрэйскага паходжання, які працаваў у стылі кубізму.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Беластоку. Ва ўзросце 10 гадоў эміграваў з бацькамі ў ЗША. Вывучаў мастацтва ў Інстытуце Прата ў Брукліне ў Артура Уізлі Доу.

У 1905 годзе Вебер назапасіў дастаткова грошай, каб паехаць у Парыж і вучыцца там у Акадэміі Жуліяна, Акадэміі Каларосі і Гранд-Шам’ер. У 1908 годзе навучаўся таксама ў парыжскай Школе Маціса. У гэты перыяд ён наведваў салон Гертруды Стайн і быў блізкім сябрам Анры Русо. На яго творчасць вялікі ўплыў аказалі працы Пікасо і Брака.

У 1909 годзе ён вярнуўся ў ЗША, дзе зблізіўся з нью-ёркскімі авангардыстамі і выстаўляўся ў Галерэі 291 Альфрэда Стыгліца. У перыяд з 1909 па 1917 год ён стварыў многія з лепшых сваіх твораў (пераважна гарадскія краявіды, у якіх імкнуўся перадаць рух і бурны рытм амерыканскага жыцця). У шэрагу прац адчуваецца ўплыў кубізму і фавізму.

Пасля 1917 жывапіс Вебера эвалюцыянаваў у бок фігуратыўнасці, хоць ён працягваў эксперыменты з колерам і формай. У апошнія 20 гадоў жыцця ў яго творчасці значнае месца займала яўрэйская (у прыватнасці, хасідская) тэматыка.

Творчасць Вебера аказала вялікі ўплыў на раннія працы Марка Роткі, які быў яго вучнем.

Remove ads

Зноскі

1. Max (1881-1961) Weber

2. Max Weber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Anguera J. E. Enciclopedia universal ilustrada europeo-americanaEditorial Espasa, 1905. — Vol. Sulplemento 1961-1962. — P. 348. — ISBN 978-84-239-4500-9

4. Artists + Artworks Праверана 23 лютага 2022.

5. Find a Grave — 1996.

6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

7. Polish // (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads