Анры Русо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анры Жульен Фелікс Русо (фр.: Henri Julien Félix Rousseau, па мянушцы фр.: Le Douanier, «Мытнік»; 21 мая 1844 — 2 верасня 1910) — французскі жывапісец-самавук, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў наіўнага мастацтва, або прымітывізму.
Remove ads
Біяграфія
Анры Русо нарадзіўся 21 мая 1844 г. у мястэчку Лаваль (дэпартамент Маен), у сям’і рабочага. Пасля службы ў арміі уладкаваўся на працу ў французскую мытню. Жывапісам стаў займацца ўжо ў сталым узросце, не маючы адпаведнай адукацыі.
У 1886 г. Русо ўпершыню паказвае свае працы шырокай публіцы, удзельнічаючы ў «Выставе незалежных». Ужо пры жыцці ў мастацкім супольнасці Францыі яго высока шанавалі за каларыстычнае багацце работ і арыгінальныя сюжэты (Русо часта малюе экзатычныя джунглі, якіх ён ніколі ў жыцці не бачыў).
Мастак памёр ад гангрэны 2 верасня 1910 года ў парыжскай бальніцы Некера, пасля таго як параніў сабе нагу.
Надмагільны барэльеф на магіле Анры Русо выканаў вялікі французскі скульптар румынскага паходжання, Канстанцін Бранкузі.
Remove ads
Творчасць
Працаваў пераважна ў жанры пейзажа, паказаў самабытны характар нацыянальнага ландшафту пры розным стане прыроды і святлопаветранага асяроддзя. Творы вызначаюцца ўраўнаважанасцю і манументальнасцю кампазіцыі, стрыманым каларытам, адчуваннем матэрыяльнасці свету: «Кірмаш у Нармандыі» (каля 1832), «Алея каштанаў» (1837), «Балота ў Ландах», «Дубы» (абодва каля 1852), «Від у Барбізоне» і інш. Аўтар малюнкаў і афортаў.
Remove ads
Галерэя
- Карнавальны вечар, 1886
- Від моста ў Сеўры, 1908
- Муза, што натхняе паэта, 1909
- Напад у джунглях, 1891
- Цыганка ў сне, 1897
- Заклінальніца змей, 1907
- Партрэт-пейзаж, 1890
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads