Макс Фасмер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Макс Юліус Фрыдрых Фасмер (ням.: Max Julius Friedrich Vasmer, русіфікаваная форма — Максіміліян Раманавіч Фасмер; 28 лютага 1886, Санкт-Пецярбург — 30 лістапада 1962, Заходні Берлін) — рускі і нямецкі лінгвіст, лексікограф, славіст і балканіст. Замежны член-карэспандэнт АН СССР (1928). Брат расійскага і савецкага нумізмата-ўсходазнаўца Р. Р. Фасмера.
Асноўныя працы вучонага прысвечаны даследаванню славянскіх моў (моўныя кантакты славян з іншымі народамі: грэкамі, іранцамі, цюркамі, фіна-ўграмі і інш.); гісторыі рассялення славянскіх, балтыйскіх, іранскіх, фіна-вугорскіх народаў ва Усходняй Еўропе, вывучэнні ўсходнееўрапейскай антрапаніміі і тапаніміі, уплыву славянскіх моў на албанскую і інш. Вынікам яго шматгадовых даследаванняў з’явіўся этымалагічны слоўнік рускай мовы (т. 1-10 — самая вялікая па ахопе матэрыялу праца, якая асвятляе этымалогію рускай мовы).
Remove ads
Зноскі
- Max Vasmer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Brozović D., Ladan T. Max Vasmer // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- Фасмер Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads