Маладзёжная вуліца (Гродна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маладзёжная вуліца (Гродна)map
Remove ads

Маладзёжная вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Знаходзіцца паміж вуліцамі Свярдлова і Кірава, перасякае вуліцу Маркса. Пряцягласць каля 500 метраў.

Хуткія факты Маладзёжная вуліца Гродна, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

Назву атрымала пасля 1944. Ранейшыя назвы Навікоўская (1560, 1780, 1790), Дзявоцкая (акты магістрата XVII—XVIII стст.), пасля зноў Навікоўская, Брыгіцкі завулак і Новая, Паштовы завулак (1913), Назарэцянская, Бянецкага, Франштрасэ і Браўнбергерштрасэ.

Вуліца сфарміравалася ў два этапы. Найбольш ранні яе адрэзак — уздоўж брыгіцкага кляштара — склаўся не пазней сярэдзіны XVI ст. як вуліца, якая злучала Азёрскую з Дзям’янаўскай, і на працягу наступных стагоддзяў з’яўляўся самастойнай планіровачнай і урбаністычнай адзінкай. У XVI ст. вуліца складалася з шасці пляцаў і трох мяшчанскіх агародаў. Пачынаючы з XVIII ст. усходні край вуліцы быў заняты кляштарнымі будынкамі брыгітак, якія з цягам часу скупілі таксама і ўчасткі на заходнім баку вуліцы. На канец XVIII ст. ля вуліцы мясціліся ўладанні кансісторскага пісара Урановіча, капеліста Юзафа Юшкевіча, намесніка брыгіцкіх юрыдык Казіміра Судніцкага, бераставіцкага пробашча і гродзенскага афіцыяла Яна Непамуцэна Кадлубоўскага, які быў добрым прыкладам рэпрэзентацыйнай забудовы вуліцы: на пляцы стаяла стайня, вазоўня і стары дом з сутарэннямі. Апошні пляц каля тагачаснай паўднёвай ускраіны вуліцы займаў шпіталь брыгітак. На гэтай вуліцы нейкі час жыў гродзенскі геадэт (землямер) Язэп Маркевіч, які ў часы Антонія Тызенгаўза працаваў галоўным землямерам у Гродзенскай каралеўскай эканоміі.

Частка вуліцы паміж К. Маркса і Кірава была пракладзена ў 1870-я гг. праз прыватныя землі Старавольскіх і стала называцца Новай (план 1912). На 1894 тут у доме Перліса знаходзілася паштовая конная станцыя.

У 19201939 вуліца насіла імя Бянецкага, у гонар вядомага гродзенскага лекара. На пачатку стагоддзя доктар Бянецкі быў адной з самых каларытных асобаў у медыцынскім свеце горада. Бянецкі быў вядомы тым, што беднякоў ён лячыў задарма, а з багатых браў вялікія ганарары і да таго ж дазваляў сабе несамавітыя ўчынкі: так, аднойчы пасадзіў гарадавога ў бочку з півам. На пахаванне Бянецкага сабралася болей за тры тысячы чалавек (насельніцтва ўсяго горада складала каля 40 тысяч).

Асноўная захаваная гістарычная забудова вуліцы, за выключэннем комплекса брыгітак, адносіцца да пасляпажаравага перыяду 1885 і мае рысы эклектыкі і мадэрну, а былы завод Старавольскіх меў і рысы канструктывізму.

Асаблівасцю вуліцы з’яўляецца выгіб ля кляштара брыгітак, а таксама своеасаблівы залом вуліцы на скрыжаванні з вуліцай К. Маркса. Па вуліцы на ўчастку паміж Маркса і Кірава ходзіць грамадскі транспарт — канцавы прыпынак тралейбусаў.

Remove ads

Літаратура

  • Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. 17-я кніга кніжнай серыі. Гарадзенская бібліятэка. ISBN 978-83-61617-77-8

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads